wd wp Пошук:

Падвей похвенны

Падвей похвенны (Eriophorum vaginatum) — шматгадовая травяністая расліна сямейства асаковых.

Апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Сцёблы шматлікія, тонкабаразнаватыя. Лісце вузкае, жалабата-трохграннае, па краях з дробнымі шыпікамі; прыкаранёвае і ніжняе сцябловае з ніткападобнай пласцінкай і чырванаватымі валакністымі похвамі, сцябловае з уздутымі похвамі. Каласкі адзіночныя, шырокаяйцападобныя. Арэшкі бура-шэрыя.

Пашырэнне

Пашыраны ў халодным і ўмераным паясах Паўночнага паўшар’я. Расце на сфагнавых, асакова-сфагнавых балотах, у забалочаных лясах, па берагах зарастаючых азёр. Цвіце ў красавіку—маі.

Торфаўтваральнік, асноўны кампанент падвейнага вярховага торфу.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Асаковыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Травы