У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Селязнёў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Селязнёў (нар. 11 чэрвеня 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Ліда».
Выхаванец «Мінска», у 2017 годзе пачаў выступаць за дубль клуба. У 2018—2019 гадах гуляў за «Мінск» у Юніёрскай лізе УЕФА, таксама з 2018 года стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды. 28 ліпеня 2019 года дэбютаваў за «Мінск» у матчы Кубка Беларусі супраць бабруйскай «Белшыны» (3:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме.
У пачатку 2020 года стаў трэніравацца з дзяржынскім «Арсеналам» і ў красавіку падпісаў кантракт з клубам. У дзяржынскай камандзе не меў трывалага месца ў складзе, пераважна выхадзіў на замену. Па выніках сезона 2021 дапамог «Арсеналу» выйсці ў Вышэйшую лігу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 года ў матчы першага тура супраць «Гомеля» (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. УЦ далейшым працягваў у асноўным выхадзіць на замену.
У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Арсеналам»[1] і неўзабаве папоўніў склад «Ліды»[2].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Мінск | 16 | 0 | |
2018 | дубль | Мінск | 13 | 1 | |
2019 | дубль | Мінск | 27 | 3 | |
2020 | Д2 | Арсенал | 9 | 0 | |
2021 | Д2 | Арсенал | 14 | 2 | |
2022 (1) | Д1 | Арсенал | 10 | 0 | |