wd wp Пошук:

Павел Скарападскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скарападскі. Па́вел Скарапа́дскі (укр.: Павло Скоропадський; 3 мая 1873 — 26 красавіка 1945) — украінскі арыстакрат, ваенны і дзяржаўны дзеяч. Стаў кансерватыўным лідарам Украінскай дзяржавы пасля Расійскай рэвалюцыі 1917 года.

Біяграфія

Служыў у царскай арміі, удзельнічаў у руска-японскай вайне 1904—1905 гг. У 1906 г. атрымаў званне палкоўніка, у 1912 г. — генерал-маёра, у 1916 г. — генерал-лейтэнанта. Генеральны ад’ютант цара Мікалая II у 1905 г.

Падчас Першай сусветнай вайны ён камандаваў, у прыватнасці, І Кавалерыйскай гвардзейскай дывізіяй і 34 Армейскім корпусам арміі Расійскай імперыі. 29 красавіка 1918 г. пры падтрымцы нямецкай арміі, якая займае Украіну па Брэсцкім мірным дагаворы, захапіў уладу ва Украінскай Народнай Рэспубліцы і абвясціў сябе гетманам Украіны. Гэта адбылося ўслед за пагадненнем Скарападскага з камандаваннем нямецкімі акупацыйнымі войскамі ва Украіне.

У якасці афіцыйнай назвы сваёй краіны Скарападскі ўвёў тэрмін «Украінская дзяржава». Дзяржава гэта заставалася пад пратэктаратам нямецкіх і аўстра-венгерскіх войскаў, адначасова абараняючых новую краіну ад агрэсіі з боку Савецкай Расіі і ўварвання Чырвонай Арміі. Да 14 снежня 1918 г. ён узначальваў тры ўрадавых кабінета, якія абапіраліся нана кансерватыўныя колы.

Пасля паразы Цэнтральных дзяржаў у Першай сусветнай вайне, перамір’я на Заходнім фронце (11 лістапада 1918 г.) і — як следства яго ўмоў — пачатку адводу нямецкіх войскаў з усходу, Скарападскі (вядомы да гэтага часу сваімі манархічнымі поглядамі), змяніў сваю тактыку, і выказаўся за неадкладнае аб’яднанне Украіны з Расійскай дзяржавай. У наступныя дні ён быў скінуты Сымонам Пятлюраю з дапамогай корпусу Сечавых Стральцоў у снежні 1918 г. ён з’ехаў з Кіева разам з адступаючымі нямецкімі войскамі, замаскіраваны пад нямецкага параненага афіцэра.

Жыў затым у эміграцыі ў Германіі, у Берліне. Памёр у Баварыі ў выніку ран, атрыманых падчас бамбардзіроўкі.

Зноскі

  1. 1 2 3 Скоропадский Павел Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Pavlo Skoropadskyi // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Pawlo Skoropadsky // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (38):
Кавалеры ордэна Святой Ганны 4 ступені
Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
Украінскія генералы
Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Пахаваныя ў Баварыі
Лідары, якія прыйшлі да ўлады шляхам перавароту
Нарадзіліся 15 мая
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Памерлі ў 1945 годзе
Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
Нарадзіліся ў 1873 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Генерал-лейтэнанты (Расійская імперыя)
Выпускнікі Пажаскага корпуса
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Лідары Украіны
Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
Памерлі 26 красавіка
Нарадзіліся 3 мая
Расійскія вайскоўцы Першай сусветнай вайны
Загінулыя пры бамбёжках у тыле падчас Другой сусветнай вайны
Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
Нарадзіліся ў Вісбадэне
Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Памерлі ў Баварыі
Кавалеры ордэна Чырвонага арла Вялікі крыж
Асобы
Антыкамуністы Украіны
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Украінская рэвалюцыя
Кіраўнікі Украіны
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных