wd wp Пошук:

Павел Рыгоравіч Пятровіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятровіч. Павел Рыгоравіч Пятро́віч[1] (24 лістапада 190927 сакавіка 2002) — вучоны ў галіне гідрабіялогіі, кандыдат біялагічных навук (1952), дацэнт (1955).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Лучнікі Слуцкага павета Мінскай губерні (сучасны аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1929 годзе скочыў Слуцкі педагагічны тэхнікум. Працаваў у Коленскай пачатковай школе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці настаўнікам, загадчыкам вучэбнай часткай. У 1933 годзе паступіў на біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1938 годзе і быў накіраваны ў Гомельскі педагагічны інстытут, дзе займаў пасаду асістэнта. У 1939 годзе быў мабілізаваны. прымаў удзел у савецка-фінляндскай вайне, Быў цяжка паранены. Пасля лячэння вярнуўся ў Гомельскі педагагічны інстытут. У час Вялікай Айчыннай вайны спачатку кіраваў эвакуацыяй інстытута, потым быў накіраваны ў Маскву, дзе працаваў у Батанічным садзе Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі. У 1943—1946 гг. займаў пасаду начальніка аддзела педагагічных вучылішчаў Народнага камісарыята асветы БССР. У 1946 годзе П. Р. Пятровіч вярнуўся ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе заняў пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка на кафедры біялогіі. У 1953—1971 гг. — дэкан біялагічнага факультэта і адначасова ў 1967—1974 гг. — загадчык кафедрай заалогіі беспазваночных, пазней (да выхаду на пенсію ў 1984 годзе) — дацэнт кафедры агульнай экалогіі.

Навуковая і грамадская дзейнасць

Займаўся вывучэннем пытанняў біялагічнай прадукцыйнасці зоапланктону азёр, рэк і вадасховішчаў. Кіраваў правядзеннем комплекснага гідрабіялагічнага даследавання вадаёмаў Беларусі. Аўтар больш за 100[2] навуковых і метадычных прац. Пад яго кіраўніцтва абаронены 4 кандыдацкія дысертацыі[2].

Сярод апублікаванага:

У 1962—1982 гг. займаў пасаду старшыні Беларускага аддзялення Усесаюзнага гідрабіялагічнага таварыства Акадэміі навук СССР, 1971 па 1987 год уваходзіў у склад яго Навуковага савета, быў абраны ганаровым членам[2]. Быў членам Навуковага савета па праблемам гідрабіялогіі, іхтыялогіі і выкарыстання рэсурсаў вадаёмаў Акадэміі навук СССР, Навуковага савета па праблемам «Біялагічныя асновы асваення, рэканструкцыі і аховы жывёльнага свету» Акадэміі навук БССР[2]. З 1978 года — рэктар Народнага ўніверсітэта «Прырода» пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Узнагароды

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Петрович Павел Григорьевич (24.11.1919—27.3.2002) // История БГУ (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі біялагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Кандыдаты біялагічных навук
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Гідрабіёлагі Беларусі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Дэканы біялагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лучніках
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі біялагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лістапада
Катэгорыя·Гідрабіёлагі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі 27 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»