wd wp Пошук:

Павел Паўлавіч Пурын

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пурын.

Павел Паўлавіч Пурын (Пурынь) (12 лютага 1911, вёска Рэчыца, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Чэрыкаўскі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь) — 7 мая 1977, Крывы Рог, Днепрапятроўская вобласць, Украінская ССР) — савецкі ваенны дзеяч. Герой Савецкага Саюза (1945 г.).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і латыша. У 19281930 гг. служба ў РСЧА. У 1932 г. скончыў Кіеўскае артылерыйскае вучылішча.

Службу пачаў камандзірам агнявога ўзвода ў Крыварожскім артылерыйскім палку 41-й стралковай дывізіі Украінскай ваеннай акругі, які дыслакаваўся ў Крывым Рогу. Восенню 1939 г. ў складзе дывізіі, якая ўваходзіла ў 6-ю армію Украінскага фронту, удзельнічаў у ваенным паходзе ў Заходнюю Украіну і Заходнюю Беларусь. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны капітан Пурын сустрэў на пасадзе камандзіра батарэі 249-га гаўбічнага артылерыйскага палка 41-й стралковай дывізіі 6-й арміі Паўднёва-Заходняга фронту.

Першы бой прыняў пад Рава-Рускай. Затым адыходзіў праз усю Украіну да Кіева, удзельнічаў у баях пад Львовам, Фаставам, Белай Царквой і на Канеўскі плацдарме. Пазбегнул палону падчас Кіеўскай аперацыі. З красавіка 1942 г. Пурын зноў на Паўднёва-Заходнім фронце. Падчас майскага наступлення пад Харкавам ён быў цяжка паранены і эвакуіраваны ў шпіталь. У жніўні 1942 г. Пурын на Сталінградскім фронце і 28 жніўня быў зноў паранены.

Пасля выздараўлення Пурын атрымаў званне маёра і быў накіраваны ў артылерыйскі навучальны цэнтр пад Масквой, дзе ішло фарміраванне 11-й артылерыйскай дывізіі рэзерву Галоўнага Камандавання. Са студзеня 1943 г. Пурын на Данскім фронце на пасадзе камандзіра 674-га гаўбічнага артылерыйскага палка 40-й гаўбічнай артылерыйскай брыгады. Падчас аперацыі «Кальцо» Пурын знаходзіўся непасрэдна на камандных пунктах стралковых падраздзяленняў 65-й арміі і выконваў заяўкі камандзіраў батальёнаў на падаўленне вузлоў супраціву суперніка і яго агнявых сродкаў. У баях за населеныя пункты Новааляксееўка, Дубінін, Ганчары, Гарадзішча і ў самім Сталінградзе яго артылерыйскія падраздзяленні задушылі агонь 5 артылерыйскіх і 2 зенітных батарэй немцаў, 6 батарэй шасьціствольных мінамётаў і 14 кулямётных кропак. Прамым навядзеннем былі разбураны 11 бліндажоў, рассеяная і часткова знішчана да палка пяхоты праціўніка. Умелыя дзеянні 674-га гаўбічнага артылерыйскага палка атрымалі высокую ацэнку камандавання 65-й арміі. Пасля ліквідацыі акружанай ў Сталінградзе групоўкі нямецкіх войск 11-я артылерыйская дывізія была перададзена Паўднёва-Заходнім фронце і ў складзе 6-й арміі адбіла контрнаступленне нямецкіх войск на ўсход ад Харкава. 9 сакавіка 1943 г. Пурын быў паранены, але ў маі вярнуўся ў строй.

Улетку 1943 г. маёр Пурын камандаваў групай артылерыйскай падтрымкі пяхоты, аснову якой складаў яго 674-ы гаўбічны артылерыйскі полк. За выдатнае кіраўніцтва падраздзяленнем падчас Данбаскай аперацыі, маёру Пурыну была аб’яўлена падзяка ад імя камандуючага 31-й стралковай дывізіяй генерал-маёра П. К. Багдановіча. Зімой 1944 г. маёр Пурын быў накіраваны на курсы ўдасканалення афіцэрскага складу, пасля заканчэння якіх ён атрымаў вайсковае званне падпалкоўніка і прыняў пад камандаванне 98-ю цяжкую гаўбічнай артылерыйскую брыгаду 1-й гвардзейскай артылерыйскай дывізіі.

За ўзорнае выкананне баявых задач камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі войскамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 красавіка 1945 г. падпалкоўніку Пурыну было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У 1951 г. скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Артылерыйскай акадэміі РСЧА імя Ф. Э. Дзяржынскага. З 1956 г. у запасе. Жыў у горадзе Крывы Рог. Працаваў старшынёй гарадскога камітэта ДТСААФ.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Павел Паўлавіч Пурын на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (25):
Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім павеце
Асобы
Пахаваныя ў Крывым Рогу
Памерлі ў 1977 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Памерлі ў Днепрапятроўскай вобласці
Памерлі ў Крывым Рогу
Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
Нарадзіліся ў 1911 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Нарадзіліся 12 лютага
Памерлі 7 мая
Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Палкоўнікі СССР
Пахаваныя ў Днепрапятоўскай вобласці
Кавалеры ордэна Леніна
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Артылерысты Другой сусветнай вайны
Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Героі Савецкага Саюза