wd wp Пошук:

Фасціў

Фастаў[2] ці Фасціў[3] — горад (з 1938) абласнога падпарадкавання Кіеўскай вобласці Украіны, на р. Унава (прыток Ірпеня), за 64 км на паўднёвы захад ад Кіева. Чыгуначны вузел (лініі на Жытомір, Кіеў, Казатын, Знам’янку). Заводы: хімічнага машынабудавання, электратэрмічнага абсталявання і інш. Мэблевая, швейная фабрыкі. Прадпрыемства па абслугоўванню чыгуначнага транспарту; харчовая прамысловасць. Вытворчасць будматэрыялаў. Музей гісторыі горада.

Гісторыя

Вядомы з 1390 года як мястэчка. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. З 1870 года станцыя на чыгуначнай лініі Кіеў — Адэса. З 1923 года Фастаў — райцэнтр Белацаркоўскай акругі, з 1932 года — Кіеўскай вобласці, з 1938 года — горад. З 22 ліпеня 1941 па 7 лістапада 1943 года акупаваны нямецкімі войскамі.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2019 рокуКиїв: Державна служба статистики України, 2019. — ISBN 978-966-8459-82-5 Праверана 1 ліпеня 2019.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8. — карта Кіеўскай вобласці
  3. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Гарады Кіеўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных