wd wp Пошук:

Павел Дзмітрыевіч Шчарбачэня

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Шчарбачэня (нар. 21 чэрвеня 1996, Салігорск) — беларускі футбаліст, брамнік петрыкаўскага «Шахцёра».

Клубная кар’ера

Выхаванец СДЮШАР горада Капыля, з 2013 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра», дзе з цягам часу замацаваўся ў аснове, прыцягваўся таксама да асноўнай каманды ў якасці трэцяга брамніка. У жніўні 2016 года на правах арэнды далучыўся да «Смаргоні»[1], стаў асноўным брамнікам каманды. У пачатку 2017 года перайшоў у «Смаргонь» на трывалай аснове, спачатку выхадзіў у стартавым складзе, але пазней перастаў з’яўляцца на полі.

Сезон 2018 правёў у Другой лізе ў складзе «Маладзечна-ДЮСШ-4», а ў лютым 2019 года падпісаў кантракт з «Лідай»[2]. Пачынаў сезон рэзервовым брамнікам, аднак пазней замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2019 года перайшоў у «Смаргонь»[3], дзе стаў трывалым іграком асновы. 13 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з «Энергетыкам-БДУ» (0:3). У далейшым заставаўся асноўным брамнікам каманды, але не выратаваў яе ад вылету ў Першую лігу.

У лютым 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Смаргонь»[4]. Хутка стаў трэніравацца з петрыкаўскім «Шахцёрам» і падпісаў кантракт з клубам[5].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013дубльШахцёр23-14
2014дубльШахцёр12-12
2015дубльШахцёр25-19
2016 (1)дубльШахцёр12-5
2016 (2)Д2Смаргонь11-12
2017Д2Смаргонь7-12
2018Д3Маладзечна-ДЮСШ-428-64
2019Д2Ліда15-21
2020Д2Смаргонь26-25
2021Д1Смаргонь19-39

Зноскі

  1. Футбол. Павел Щербаченя перешел из “Шахтера” в “Сморгонь” на правах аренды
  2. В футбольном клубе «Лида» новый вратарь
  3. Вратарь Щербаченя подписал контракт со “Сморгонью”
  4. Павел Щербаченя официально покинул Сморгонь
  5. Щербаченя перешел в петриковский “Шахтер”
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Ігракі ФК Маладзечна
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салігорску
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя варатары