wd wp Пошук:

Ота Есперсен

Енс О́та Ха́ры Е́сперсен[7] (дацк.: Jens Otto Harry Jespersen; 16 ліпеня 1860, Рандэрс — 30 красавіка 1943, Капенгаген) — дацкі лінгвіст.

Біяграфія

Скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт, затым працягваў адукацыю ў Оксфардскім універсітэце. У 18931925 гадах прафесар англійскай мовы ў Капенгагенскім універсітэце.

Аўтар падручніка англійскай мовы (1895, вытрымаў 19 выданняў), у аснову якога пакладзена жывая размоўная мова. Сваё разуменне граматыкі як жывога цэлага, што ўвесь час развіваецца, адлюстраваў у працы «Філасофія граматыкі» (1924).

Есперсен — аўтар «тэорыі прагрэсу» ў мове, згодна з якой усе моўныя змены накіраваны на аблягчэнне ўмоў камунікацыі, а таму — прагрэсіўныя.

Стварыў праект міжнароднай штучнай мовы — навіяль, раней удзельнічаў у распрацоўцы штучнай мовы Іда.

Працы Есперсена аказалі значны ўплыў на развіццё мовазнаўства XX стагоддзя.

Навуковыя працы

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Otto Jespersen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118776169 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118776169 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 ліпеня 2018.
  5. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 13 ліпеня 2018.
  6. OCLC. Virtual International Authority File[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 13 ліпеня 2018.
  7. Напісанне прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.396.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Сінтаксісты
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Даніі
Катэгорыя·Выкладчыкі Капенгагенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Граматысты
Катэгорыя·Мовазнаўцы Даніі
Катэгорыя·Англісты
Катэгорыя·Стваральнікі і прапагандысты моў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Дацкай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цэнтральнай Ютландыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1860 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў вобласці Зеландыя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Капенгагенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Філосафы мовы
Катэгорыя·Памерлі 30 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных