wd wp Пошук:

Навіяль

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

на навіяле

Навіяль (ад кораня nov- і скарачэння IAL — новая міжнародная дапаможная мова) — штучная мова, створаная прафесарам Ота Эсперсанам, дацкім лінгвістам, што папярэдне ўдзельнічаў у праекце Іда.

Слоўнік мовы Навіяль у большасці складаецца са словаў германскага і раманскага паходжання, а яе граматыка заснаваная на англійскай мове.

Упершыню Навіяль была рэкамендаваная ў кнізе Эсперсана «Міжнародная мова» (1928), затым пабачыў свет слоўнік мовы Навіяль (1930). Пасля смерці Эсперсана ў 1943 годзе праект спыніў ці значна запаволіў развіццё. У пачатку 1990-х гадоў, калі ў Сеціве ўзнікла мода пісаць штучнымі мовамі, на Навіяль зноў звярнулі ўвагу.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Міжнародныя дапаможныя мовы
Катэгорыя·Штучныя мовы