wd wp Пошук:

Капенгагенскі ўніверсітэт

Капенгагенскі ўніверсітэт — адзін са старэйшых універсітэтаў Даніі. Знаходзіцца ў Капенгагене. Дзяржаўны.

Заснаваны ў 1479. Напачатку меў толькі багаслоўскі факультэт. У 1736 створаны юрыдычны (у 1848 пашыраны і атрымаў назву дзяржаўна-прававы), у 1788 — філасофскі і медыцынскі факультэты, з 1850 — прыродазнаўча-матэматычны.

У канцы ХХ ст. дзейнічалі факультэты: тэалагічны, юрыдычны, сацыяльных навук, гуманітарны, медыцынскай біялогіі чалавека, стаматалагічны і інш.; 28 тыс. студэнтаў, 2 тыс. выкладчыкаў. Навучанне бясплатнае, на дацкай мове, некаторыя курсы выкладаюцца на англійскай.

Мае музеі: батанічны, заалагічны, мінералагічны, гісторыі медыцыны. Бібліятэка з 1482 (каля 1 млн тамоў).

Выкладчыкі

Выбітныя выпускнікі

Гл. таксама

Філалагічны і філасофскі факультэты Музей геалогіі Інстытут Нільса Бора

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Капенгагенскі ўніверсітэт
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1479 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта