wd wp Пошук:

Оскар Мілаш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мілаш. О́скар Мі́лаш герба Любіч (фр.: Oscar Vladislas de Lubicz Milosz, літ.: Oskaras Milašius; 28 мая 1877, мястэчка Чарэя, цяпер вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці — 2 сакавіка 1939, Фантэнбло, Францыя) — французскі паэт, вучоны-арыенталіст; дзядзька і настаўнік лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1980) Чэслава Мілаша.

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Чарэя ў сям’і Уладзіслава дэ Любіч Мілаша, былога афіцэра расійскай арміі, і Марыі Разаліі Разенталь (паходзіла з варшаўскіх яўрэяў).

З 1889 жыў у Парыжы, навучаўся ў ліцэі Жансон-дэ-Саі, пасля вывучаў асірыйскую мову і іўрыт у Школе ўсходніх моў.

У 1904, пасля смерці бацькі, вярнуўся ў Чарэю, дзе мусова заняўся вялікай гаспадаркай[4].

Прадстаўніцтва Літвы ў Францыі. Оскар Мілаш — трэці злева ў ніжнім раду

Пасля Першай сусветнай вайны ў публічных выступах прапагандаваў ідэю стварэння незалежнай літоўскай дзяржавы. У 1925 быў першым прадстаўніком Літвы ва Францыі, у 19251938 — дарадцам пасольства Літвы ў Парыжы. У 1931 атрымаў французскае грамадзянства.

Творчасць

Дэбютаваў «Паэмай упадку» («Le Poéme des Décadences») ў 1899. Акрамя вершаваных твораў, пакінуў драматычныя сачыненні («Мігель Маньяра», «Мефібасет», «Саул з Тарса»), містычныя трактаты-паэмы «Ars Magna» (1924) і «Les Arcanes» (1927), раман «L’Amoureuse Initiation» (1910), выдаў зборнік літоўскіх песняў і казак ва ўласным перакладзе на французскую мову.

Свае творы падпісваў Oscar Vladislas de Lubicz Milosz, O. V. de L. Milosz.

Творы

Поўны збор твораў Оскара Мілаша выдадзены ў 13 тамах у парыжскім выдавецтве Silvaire/du Rocher. Усе паэмы Мілаша абагульненыя ў 2 тамах «Паэзія» (Poésies).

Узнагароды

Узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёна (1931).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118582593 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118582593 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. Сяргей Харэўскі. Чарэя Мілаша // «Новы час» : газета. — 20 кастрычніка 2010.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарэі
Катэгорыя·Памерлі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі 2 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мілашы (род)
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Жансон-дэ-Саі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 мая
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Паэты Літвы
Катэгорыя·Паслы Літвы ў Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1877 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Фантэнбло
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чашніцкім раёне
Катэгорыя·Франкамоўныя паэты
Катэгорыя·Паэты Францыі