wd wp Пошук:

Сяргей Аляксандравіч Усанаў

Сяргей Аляксандравіч Усанаў (нар. 14 мая 1948, в. Ільіна, Валадарскі раён, Горкаўская вобласць, Расія) — беларускі біяхімік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар хімічных навук (1990), прафесар (2003).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1973).

З 1973 года ў Інстытуце біяарганічнай хіміі АН БССР. Адначасова ў 1993—1995 года прафесар Нацыянальнага інстытута навук пра ўплыў навакольнага асяроддзя на здароўе (NIEHS, Паўночная Караліна, ЗША), у 1997—2001 гадах прафесар дэпартамента біяхіміі медыцынскага цэнтра Ўніверсітэта Тэхаса (Далас, ЗША), у 2003—2004 гадах прафесар медыцынскага цэнтра ўніверсітэта Осака (Японія).

З 2003 года загадчык лабараторыі, у 2005—2010 гадах загадчык аддзела, з 2011 года дырэктар Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі. Адначасова ў 2011—2012 гадах генеральны дырэктар ДНВА «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі», з 2010 года акадэмік-сакратар Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі, член Прэзідыума НАН Беларусі[1].

Узнагароды

Прэмія Акадэміі Навук СССР і ГДР (1990) за лепшыя работы ў галіне прыродазнаўчых навук, лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за цыкл работ (2013).

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне біяарганічнай хіміі, біяхіміі і малекулярнай біялогіі. Выканаў даследаванні па ўсталяванні структуры і функцыі редокс-бялкоў цытахром Р450-залежных сістэм, якія ўдзельнічаюць у біясінтэзе найважнейшых прыродных біярэгулятараў (стэроідныя гармоны, вітаміны, жоўцевыя кіслоты) і метабалізме ксенабіоцікаў, накіраваныя на высвятленне малекулярных механізмаў шэрагу спадчынных захворванняў чалавека, звязаных з парушэннем біясінтэзу найважнейшых біярэгулятараў і гарманальнай рэгуляцыі. Распрацаваў навуковыя асновы і тэхналогію выдзялення і ачысткі найважнейшых мембраназвязаных ферментаў і ажыццявіў іх фізіка-хімічную характарыстыку. Укараніў у практыку шэраг малекулярна-біялагічных метадаў даследавання, распрацаваў тэхналогіі гетэралагічнай экспрэсіі мембранных бялкоў у бактэрыях, якія дазваляюць атрымліваць найважнейшыя рэкамбінантныя бялкі чалавека ў высокаачышчаным стане, і падыходы да выкарыстання прынцыпаў монааксігеназнага каталізу і рэкамбінантныя бялкоў чалавека для патрэб біятэхналогіі і медыцынскай практыкі. Стварыў напрамак — структурную геноміку стэроідагенезу, у рамках якога ўсталяваў прасторавую структуру найважнейшых ізаформ цытахром Р450, якія ўдзельнічаюць у біясінтэзе халестэрыну, глюкакартыкоідаў, мінералкартікаідаў, вітаміна D3 і жоўцевых кіслот.

Аўтар больш за 350 навуковых прац, 20 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. УСАНАЎ Сяргей Аляксандравіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута біяарганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 мая
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжагародскай вобласці
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»