wd wp Пошук:

Аляксей Фёдаравіч Брагін

Аляксей Фёдаравіч Брагін (27 сакавіка 1905, в. Бурцава, Багародзіцкі раён, Горкаўская вобласць — 9 кастрычніка 1941) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай і Палескай абласцей у гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія

Член КПСС з 1926. Скончыў Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦК ВКП(б) (1940). З ліпеня 1940 года намеснік загадчыка аддзела, з сакавіка 1941 года сакратар Мінскага абкама КП(б)Б. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 сакратар Мінскага абкама КП(б)б, ствараў падпольныя райкомы КП(б)Б, арганізоўваў партызанскія атрады ў Мінскай і Палескай абласцях[1].

У кастрычніку 1941 пры выкананні задання па арганізацыі партызанскага атрада схоплены гітлераўцамі каля в. Чырвоная Паляна Любанскага раёна. Забіты пры спробе да ўцёку. Яго імем названа 121-я партызанская брыгада, якая дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Мінскай і Палескай абласцях[1].

У Любані ў 1964 годзе на ўшанаванне яго памяці ўстаноўлены помнік.

Зноскі

  1. 1 2 3 Брагин Алексей Фёдорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 78. — 737 с.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжагародскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сакратары Мінскага абкама КПБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Памерлі 9 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжагародскай губерні
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны