wd wp Пошук:

Дарыга Нурсултанаўна Назарбаева

Дарыга Нурсултанаўна Назарбаева (каз.: Дариға Нұрсұлтанқызы Назарбаева; нар. 7 мая 1963, Цеміртау Карагандзінская вобласць, Казахская ССР) — палітычны дзеяч Рэспублікі Казахстан, доктар палітычных навук. Старэйшая дачка першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева.

Біяграфія

Нарадзілася 7 мая 1963 года ў горадзе Цеміртау Карагандзінскай вобласці Казахскай ССР. 7 кастрычніка 1983 года Назарбаева выйшла замуж за Рахата Аліева. Як сказала сама Дарыга, гэта было каханне з першага позірку. У 1985 годзе ў яе нарадзіўся першы сын Нуралі Аліеў, у 1990 годзе — другі сын Айсултан Назарбаеў, а ў 2000 годзе — дачка Венера. 23 мая 2007 года ў Казахстане супраць Аліева была ўзбуджана крымінальная справа па падозранні ў выкраданні былых членаў кіраўніцтва «Нур банка». У ноч на 12 чэрвеня 2007 года з’явілася інфармацыя, што без згоды Аліева іх шлюб з Назарбаевай быў скасаваны.

Адукацыя

Назарбаева валодае казахскай, рускай, англійскай, італьянскай і нямецкай мовамі.

Палітыка

З 2003 года Дарыга Назарбаева — арганізатар і лідар палітычнай партыі рэспубліканская партыя «Асар», але ў 2006 годзе гэта партыя, як і шэраг іншых, была зліта з праўладнай партыяй «Нур Атан». Дарыга Назарбаева стала намеснікам кіраўніка партыі «Нур Атан». У 2007 годзе, у сувязі з занесенымі ў Канстытуцыю папраўкамі, Н. А. Назарбаеў афіцыйна ўступіў на пасаду кіраўніка партыі «Нур Атан», а Дарыга была выключана з партыі[1], яе муж Рахат Аліеў указам прэзідэнта Назарбаева быў ссунуты з усіх пастоў і бег з краіны ў Аўстрыю, дзе ў апошнія гады быў паслом[2], дзе і папрасіў палітычнага сховішча.

Пасля гэтых гучных скандалаў Дарыга Назарбаева на некаторы час пайшла ў цень, працягваючы займацца галоўным чынам грамадскай і дабрачыннай дзейнасцю, з’яўлялася дырэктарам фонду Першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, брала ўдзел у міжнародных канферэнцыях і сімпозіумах[3].

У снежні 2011 года Дарыга Назарбаева вырашыла вярнуцца ў публічную палітыку краіны[4].

Дэпутат, з 20 сакавіка 2019 года — старшыня Сената Парламента Рэспублікі Казахстан. Пасаду спікера Сената Дарыга Назарбаева заняла адразу пасля таго, як яе бацька Нурсултан Назарбаеў абвясціў, што сыходзіць з пасады Прэзідэнта Казахстана. 2 мая 2020 года указам Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева яе паўнамоцтвы, у тым ліку як заканадаўцы, спынены[5].

Зноскі

  1. Победа партии «Нур Отан» окончательно закрепила в Казахстане авторитарный режим | arba.ru Архівавана 24 ліпеня 2016.
  2. МИД РК должен занять более жесткую позицию по экстрадиции Алиева — депутаты | Политика
  3. Современные мировые процессы требуют выработки единой системы безопасности на континенте Евразии — Д. Назарбаева Архівавана 4 сакавіка 2016.
  4. Не пой про выборы при мне… — Общественно политическая газета «Время»
  5. Дачка Назарбаева страціла пасаду сьпікера Сэнату — другога чалавека ў Казахстане

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Садружнасць»
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «20 гадоў незалежнасці Рэспублікі Казахстан»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Парасат
Катэгорыя·Жанчыны-палітыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карагандзінскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Казахстана
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «10 гадоў Астане»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 мая