wd wp Пошук:

Сара Алпысаўна Назарбаева

Сара Алпысаўна Назарбаева (каз.: Сара Алпысқызы Назарбаева; нар. 12 лютага 1941, сяло Кызылжар, Карагандзінская вобласць, Казахская ССР, СССР) — жонка першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева.

Біяграфія

Сара Назарбаева нарадзілася 12 лютага 1941 года ў сяле Кызыл-Жар Карагандзінскай вобласці.

У 1962 годзе выйшла замуж за Нурсултана Назарбаева, мае трох дачок (Дарыга, 1963 г.н., Дынара, 1967 г.н., Алія, 1980 г.н.), траіх унукаў (Нуралі, 1985 г.н., Алтай, 1990 г.н., Айсултан, 1990 г.н.), трох унучак (Венера, 2000 г.н., Дэніза, 2004 г.н., Тыяра, 2007 г.н.,) і праўнучка (Алан, 2005 г.н.).

З лютага 1992 г. — заснавальнік і прэзідэнт рэспубліканскага дзіцячага дабрачыннага фонду «Бобек».

З ліпеня 1994 г. — прэзідэнт фонду «SOS — дзіцячыя вёскі Казахстана» (Філіял Аўстрыйскага фонду «Киндердорф Интернациональ»).

З сакавіка 1999 г. — старшыня апякунскага савета дабрачыннага фонду «Дэмаграфія».

Аўтар адукацыйнага праекта па адраджэнні маральна-духоўных каштоўнасцяў, які завецца «Самапазнанне»: галоўная яго мэта — адрадзіць агульналюдскія каштоўнасці, навучыць дзяцей жыць у гармоніі з самім сабой і з навакольным светам.

Кнігі

Сара Назарбаева з’яўляецца аўтарам шэрага кніг, прысвечаных здароваму ладу жыцця:

Факты

Зноскі

  1. Today.kz Предмет «самопознание», разработанный Сарой Назарбаевой, становится обязательным и в школах, и в вузах РК с нового учебного года(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2012. Праверана 18 сентября 2010.
  2. Назарбаев вошел в список «самых деспотичных лидеров» Азии

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карагандзінскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Мужы і жонкі прэзідэнтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ «Славы і Гонару»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»