wd wp Пошук:

Старыя Ляды

Стары́я Ля́ды[1] (трансліт.: Staryja Liady, руск.: Старые Ляды) — былы пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Новаялчанскага сельсавета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (15 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідаваны 20 жніўня 2008 года[2].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 42 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 3 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі — Оўруч — Палтава), 161 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На ўсходзе сетка меліярацыйных каналаў.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з кароткай прасталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудавана аднабакова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Вядомая з XIX стагоддзя як вёска Ляды ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Напачатку 1920-х гадоў вёска Ляды падзялілася на 2 — Старыя Ляды і Новыя Ляды. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у верасні 1943 года фашысты спалілі 26 двароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Краснае» (цэнтр — вёска Краснае).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ялча́нскія Ля́ды, Іялча́нскія Ля́ды
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта