wd wp Пошук:

Капоранскія Ляды

Капо́ранскія Ля́ды[1] (трансліт.: Kaporanskija Liady, руск.: Капоренские Ляды) — былы пасёлак у складзе Новаялчанскага сельсавета Брагінскага раёна Гомельскай вобласці.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары пераселены ў чыстыя месцы. Насельніцтва ў цяперашні час атсутнічае. Пасёлак ліквідаваны 20 жніўня 2008 года[2].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 39 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 5 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі ОўручПалтава), 156 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з кароткай прасталінейнай вуліцы блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1932 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у верасні 1943 года фашысты спалілі 20 двароў. Уваходзіў у склад саўгаса «Краснае» (цэнтр — вёска Краснае).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна