wd wp Пошук:

Капоранка

Капоранка — былая вёска ў Новаялчанскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (70 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. У 2005 годзе вёска была выключана са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 41 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 6 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 158 км ад Гомеля.

Водная сістэма

На поўдні меліярацыйныя каналы.

Транспартная сістэма

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з выгнутай мерыдыянальнай вуліцы, перасякаемай на поўдні чыгункай. Хаты драўляныя, сядзібнага тыпу. У сувязі з высокім узроўнем радыяцыйнага забруджвання ўсе пабудовы разбураны і пахаваны пад пластом зямлі.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя Па інвентары 1784 года 15 дымоў, 46 валоў, 36 кароў. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе валоданне Ракіцкіх. У 1850 годзе валоданне абшарніка Прозара. Паводле перапісу 1897 года знаходзіўся хлебазапасны магазін. У 1908 годзе ў Ёлчанскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

З 8 снежня 1926 года па 16 ліпеня 1954 года цэнтр Капоранскага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай і з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. З 1920-х гадоў дзейнічала школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Савецкая Беларусь», працавала гамарня. Паводле перапісу 1959 года ўваходзіла ў склад саўгаса «Краснае» (цэнтр — вёска Краснае).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. РЕШЕНИЕ ГОМЕЛЬСКОГО ОБЛАСТНОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА 20 января 2005 г. № 29 ОБ ИСКЛЮЧЕНИИ ИЗ ДАННЫХ ПО УЧЕТУ И РЕГИСТРАЦИИ АДМИНИСТРАТИВНО-ТЕРРИТОРИАЛЬНЫХ И ТЕРРИТОРИАЛЬНЫХ ЕДИНИЦ НАСЕЛЕННЫХ ПУНКТОВ БРАГИНСКОГО, ДОБРУШСКОГО, КОРМЯНСКОГО И НАРОВЛЯНСКОГО РАЙОНОВ

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта