wd wp Пошук:

Галіна Русак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Русак. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Родзька. Галіна Русак (дзявоч. Родзька; 24 мая 1930, Навагрудак, Гродзенская вобласць — 14 верасня 2000) — беларуская мастачка, мастацтвазнаўца, грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША, удзельніца агульнаамерыканскага руху за правы жанчын. Прафесар (1993).

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і беларускага дзеяча Філарэта Родзькі і Веры з Гулевічаў. Сястра Усевалада Родзькі.[2]

З 1949 года жыла ў Амерыцы. Да ад’езду ў Новы Свет скончыла Фрайбургскі і Лёвенскі ўніверсітэты. Адукацыю завяршыла ў Амерыцы ў Канектыкуцкім каледжы, ступень магістра гуманітарных навук атрымала ў Ратгерскім універсітэце (штат Нью-Джэрсі). Працавала дырэктарам мастацкай бібліятэкі гэтага ўніверсітэта.

Творчасць мастачкі Г.Русак была добра вядомая ў ЗША і Канадзе, дзе яна неаднаразова выстаўлялася ў розных галерэях, але толькі ў 1992 годзе з выстаўкай яе твораў змаглі пазнаёміцца і ў Беларусі (адзіная персанальная выстаўка на Радзіме).

Уваходзіла ў склад кіраўніцтва Згуртавання беларускіх мастакоў і ўмельцаў.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 29 студзеня 2022.
  2. Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 27 студзеня. Філарэт Родзька

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 14 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудку
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Ратгерскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Фрайбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак