wd wp Пошук:

База даных

База даных[1], таксама вядомы варыяцыі база дадзеных[2], база звестак[3] — набор звязаных паміж сабой даных, для апрацоўкі якіх выкарыстоўваюцца спецыяльныя праграмы. Карыстальнікі баз даных звычайна могуць выконваць з імі наступныя дзеянні: дадаць новы запіс, змяніць існуючы запіс, выдаліць існуючы запіс, выканаць пошук па існуючых запісах.

Іншыя вызначэнні баз даных

Юрыдычнае вызначэнне

База даных — сукупнасць даных ці іншай інфармацыі, выражанная ў любой аб’ектыўнай форме, якая прадстаўляе з сябе па падборы або размяшчэнні гэтых даных або іншай інфармацыі вынік творчай працы.[4]

Віды баз даных

Рэляцыйныя БД

Рэляцыйная мадэль баз даных была прапанавана ў 1970 годзе Э. Ф. Кодам, у той час супрацоўнікам IBM. Аснова мадэлі — табліца ці двухмерны масіў, які складаецца з слупкоў і радкоў. Асноўныя прынцыпы рэляцыйнай сістэмы:

На дадзены момант рэляцыйная мадэль з’яўляецца самай распаўсюджанай ў свеце. Прыкладамі сістэм кіравання базамі даных, заснаваных на рэляцыйнай мадэлі, з’яўляюцца IBM DB2, MySQL, PostgreSQL.

Гл. таксама

Зноскі

  1. У навейшых энцыклапедычных выданнях.
  2. У Дзяржстандарце СТБ, у ранейшых энцыклапедычных выданнях.
  3. У слоўніку: Савіцкі М. І. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы. Мінск, Энцыклапедыкс, 2009
  4. Закон «Аб Аўтарскім праве і сумежных правах» ад 2011 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Базы даных