wd wp Пошук:

Антон Сцяпанавіч Карпешын

Анто́н Сця́панавіч Карпе́шын (17 студзеня 1893, станіца Канстанцінаўская[2], Данская вобласць — 1 красавіка 1938) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія

З 1917 года член РКП(б).

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года на савецкай і гаспадарчай рабоце.

У 1920—1921 гадах старшыня Ігуменскага ВРК, затым старшыня павятовага выканкама. З лютага старшыня Лескомбела, а з красавіка 1921 года начальнік паліўнага ўпраўлення і член прэзідыума СНГ БССР. З лютага 1922 года быў прызначаны старшынёй СНГ БССР і членам ЦВК БССР. З сакавіка 1924 года старшыня трэста «Западлес». З 1 мая па 20 чэрвеня 1924 года старшыня Лесбела. 6 снежня 1924 года быў прызначаны кіраўніком Беларускай канторы Дзяржбанка СССР. Быў вызвалены ад абавязкаў кіраўніка Беларускай канторы Дзяржбанка СССР Пастановай СНК БССР ад 28 студзеня 1928 годзе за «бальшавіцкую няўстойлівасць, якія выявіліся ў нязгодзе з выключэннем з партыі лідараў апазіцыі». Свае ваганні памылкай не лічыў (пратакол № 10 пасяджэння прэзідыума ЦКК КП(б)Б).

У 1928—1930 гадах загадчык раённай групай і дырэктар крэдытнай групы праўлення Дзяржбанка СССР. У 1930—1931 гадах вучыўся на банкаўскіх курсах у Гандлёвай акадэміі СССР. З чэрвеня 1931 па май 1932 года кіраўнік Далёкаўсходняй краёвай канторы Дзяржбанка СССР.

З ліпеня 1932 года намеснік начальніка цэнтральнага аддзела лясной гаспадаркі наркамата шляхоў зносін СССР. У верасні 1933 года прызначаны кіраўніком трэсту «Горьковтранлес» НКПЗ СССР.

26 верасня 1937 года быў арыштаваны органамі НКУС СССР. Расстраляны 1 красавіка 1938 года. Рэабілітаваны пасмяротна ў студзені 1958 года.

Працы

Зноскі

  1. https://ru.openlist.wiki/%D0%9A%D0%B0%D1%80%D0%BF%D0%B5%D1%88%D0%B8%D0%BD_%D0%90%D0%BD%D1%82%D0%BE%D0%BD_%D0%A1%D1%82%D0%B5%D0%BF%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87_(1893)
  2. Карпешин Антон Степанович (1893)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Кіраўнікі Беларускай канторы Дзяржбанка СССР
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Старшыні ВСНГ БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Члены ЦВК БССР
Катэгорыя·Памерлі 1 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Растоўскай вобласці