wd wp Пошук:

Будынак Нацыянальнага банка Беларусі

Будынак Нацыянальнага банка Беларусі — будынак у цэнтры Мінска, размешчаны па адрасе праспект Незалежнасці, 20. У будынку размяшчаецца галоўны офіс Нацыянальнага банка Беларусі. Помнік савецкай архітэктуры з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны[1].

Пабудаваны ў 19471952 гг. як будынак Беларускай рэспубліканскай канторы Дзяржаўнага банка СССР па праекце акадэміка АН БССР архітэктара М. Паруснікава, які перамог у 1947 г. у закрытым конкурсе на распрацоўку праекта першай чаргі Савецкай вуліцы (сучасны пр. Незалежнасці). Была адзначана ўдала выбраная архітэктарам шырыня вуліцы і вышыня забудовы, буйны маштаб забудовы, у меру падкрэсленая манументальнасць будынкаў. Будынак Дзяржбанка разам з будынкам Дзяржаўнага ўніверсальнага магазіна (пр. Незалежнасці, 21) вырашаў складаны вугал праспекта на перакрыжаванні з вул. Леніна.

Герб Беларусі на будынку выкананы ў 1998 годзе скульптарам У. Жбанавым[2].

Архітэктура

Цагляны будынак Г-падобны ў плане, пяціпавярховы, накрыты аднасхільным дахам. Атынкаваная паверхня фасадаў імітуе каменную муроўку. Галоўны фасад па ўсю вышыню члянёны канеліраванымі пілястрамі карынфскага ордара і рытмам буйных арачных аконных праёмаў 2—3-га паверхаў. 1-ы паверх, вылучаны ў масіўную цокальную частку, апрацаваны паліраваным гранітам. 4-ы і 5-ы паверхі члянёны здвоенымі вокнамі. Будынак завершаны вынесеным на мадульёнах карнізам і высокім раскрапаваным атыкам-парапетам[1].

Планіроўка калідорная. Аперацыйная зала двухсветлавая, займае большую палавіну 2-га паверха, яе перакрыцце падтрымліваюць 2 рады здвоеных калон. Сувязь паміж паверхамі ажыццяўляецца праз цэнтральную і 2 бакавыя лесвіцы[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 У. В. Алісейчык, А. А. Воінаў 158л. Будынак Беларускай рэспубліканскай канторы Дзяржаўнага банка СССР // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
  2. Л. Ф. Салавей. Мінскае мастацкае прадпрыемства «Скульптурны камбінат» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Славутасці Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Міхаіла Паруснікава
Катэгорыя·Праспект Незалежнасці (Мінск)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·З’явіліся ў 1952 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·1952 год у Мінску
Катэгорыя·Збудаванні Мінска ў стылі савецкага класіцызму
Катэгорыя·Вуліца Леніна (Мінск)
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь