wd wp Пошук:

Павел Уладзіміравіч Калаур

Павел Уладзіміравіч Калау́р[2][3] (часам Калавур[4]; нар. 1962, Белавуша, Столінскі раён) — беларускі банкір, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з 27 снежня 2014 года.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Скончыў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум (сёння — Палескі дзяржаўны ўніверсітэт) у 1980 годзе па спецыяльнасці «Улік у ашчадных касах». У 1985 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава (сёння — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт) па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт». У 2001 годзе абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата эканамічных навук, тэма дысертацыі — «Манетарны саюз Беларусі і Расіі: эканамічныя перадумовы і наступствы».

Працаваў у Стаўбцоўскім, Беразінскім, Валожынскім аддзяленнях Дзяржбанка СССР — спачатку эканамістам, пасля намеснікам кіраўніка і кіраўніком адпаведна (1985-1987). З 1988 года кіраваў Валожынскім аддзяленнем Аграпрамбанка СССР, а пасля яго рэструктурызацыі — кіраўніком адпаведнага аддзялення Белаграпрамбанка (да 1993). У 1993-1999 быў намеснікам старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, у 1999—2010 — першым намеснікам старшыні. У 2010-2014 кіраваў Белзнешэканамбанкам.

27 снежня 2014 года прызначаны старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь[5].

Пры ім была выпрацавана праграма грашова-крэдытнай палітыкі пры абмежаваным павышэнні грашовай масы. У 2017 годзе ўпершыню за ўсе гады незалежнасці інфляцыя складае ўсяго 6%. Рэдактары выдання «Наша Ніва» назвалі чалавекам года Паўла Калаура і яго каманду — за стабілізацыю рубля і вяртанне даверу да нацыянальнай валюты[6].

Кандыдат эканамічных навук, аўтар шэрагу артыкулаў на эканамічную тэматыку. Ганаровы супрацоўнік банкаўскай сістэмы Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 13 сакавіка 2022.
  2. Калаур Павел Уладзіміравіч(недаступная спасылка)
  3. Калаур: прыярытэтнай задачай з’яўляецца забеспячэнне фінансавай стабільнасці Архівавана 4 студзеня 2015.
  4. Павел Калавур ўзначаліць ААТ «Белзнешэканамбанк»
  5. Павел Калаур назначаны старшынёй Праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Архівавана 4 студзеня 2015.
  6. nashaniva.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Кіраўнікі Нацыянальнага банка Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Столінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных