wd wp Пошук:

Тамара Дзмітрыеўна Віннікава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Віннікава. Тама́ра Дзмі́трыеўна Ві́ннікава (руск.: Тамара Дмитриевна Винникова; нар. в. Падлужнае, Ізабільненскі раён, Стаўрапольскі край, РСФСР) — беларускі эканаміст, Старшыня Савета Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (1996—1997); арыштаваная па абвінавачванні ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, з 1997 года ў выгнанні.

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. У 1970—1973 гадах працавала эканамістам у Савеце Нацыянальнага Дзяржаўнага банка СССР у Комі АССР і Нацыянальным бюро Дзяржаўнага банку СССР у БССР. У 1973—1987 гадах працавала ў якасці старшага эканаміста, менеджара, кіраўніка аддзела Мінскага гарадскога Савета Дзяржаўнага банку. У 1988—1990 была кіраўніком аддзела ў Беларускім Нацыянальным банку «Жылсацбанк СССР». З жніўня 1995 года па люты 1996 года атрымала пасаду кіраўніка камерцыйнага акцыянернага банка «Банк Беларусь». З лютага 1996 па студзень 1997 года займала пасаду Старшыні Савета Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Неафіцыяльна, ключавы эканамічны дарадца прэзідэнта Аляксандра Лукашенкі.

14 студзеня 1997 года арыштаваная па абвінавачванні ў злоўжыванні службовым становішчам. Праз шэсць месяцаў была абвінавачаная ў крадзяжы актываў, растраце і злоўжыванні службовым становішчам. Першапачаткова арышт адбыўся ва ўнутранай турме КДБ РБ і, затым, пад ціскам урачоў і грамадскасці, была выпушчана пад дамашні арышт. Яна жыла ў сваёй кватэры пад пастаяннай аховай, пакуль не знікла 7 красавіка 1999 г. Са снежня таго ж года пачалі з’яўляцца яе артыкулы, у якіх яна крытыкавала Лукашэнка і апісавала эканамічныя маніпуляцыі, зробленыя, на яе думку, прэзідэнтам і яго асяроддзем. У цяперашні час (2010 г.) пражывае ў Лондане.

Зноскі

  1. http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/57163/1/51203.pdf

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Кіраўнікі Нацыянальнага банка Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XX стагоддзі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стаўрапольскім краі