wd wp Пошук:

Надзея Канстанцінаўна Крупская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крупская. Надзея Канстанцінаўна Крупская (Ульянава) (26 лютага 1869, Санкт-Пецярбург — 27 лютага 1939, Масква) — савецкая грамадская дзеячка, педагог. Жонка У. Леніна. Ганаровы член АН СССР (1931). Доктар педагагічных навук (1936).

Біяграфія

Нарадзілася ў Санкт-Пецярбургу ў незаможнай шляхецкай сям’і беларускага паходжання, якая выехала з Валынскай губерні. Яе бацька — паручнік Канстанцін Ігнацьевіч Крупскі (1838—1883) належаў да арганізацыі Камітэт рускіх афіцэраў у Польшчы, маці — Лізавета Васільеўна Цістрава (1843—1915), гувернантка. Дзед па бацьку Ігнат Крупскі быў прадстаўніком мясцовага дваранства ў Слуцку, у сувязі з чым трапіў у якасці аднаго з герояў у паэму «Файнбергада» слуцкага паэта Р. Скурата[6].

Скончыла гімназію (1887), вучылася на вышэйшых Бястужаўскіх жаночых курсах. У 1891—1896 г. настаўнічала ў Пецярбургу, адначасова (з 1890) займалася рэвалюцыйнай дзейнасцю. Была арыштаваная ў 1896 г., з 1898 член Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, у тым жа годзе яе асудзілі да трох гадоў ссылкі ў сяло Шушанскае Уфімскай губерні (цяпер Краснаярскі край), дзе адбываў ссылку і У. Ульянаў (Ленін). Там яна з ім прымае хрысціянскі шлюб у Рускай Праваслаўнай Царквы. У 1900—1901 адбывала ссылку г. Уфа. З 1901 г. суправаджала У. Леніна ў эміграцыі, падтрымлівала яго ў якасці сакратара і прэс-сакратара. Дапамагала У. Леніну ў выданні газет «Искра» і «Вперёд» (1901—1905), «Пролетарий» і «Социал-демократ» (1907—1911). 3 красавіка 1917 зноў у Расіі. Удзельніца Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917. Пасля 1917 г. працавала ў савецкай сістэме адукацыі. Член калегіі Наркамасветы, з лістапада 1920 старшыня Галоўпалітасветы пры Наркамасветы РСФСР, з 1929 намеснік народнага камісара асветы РСФСР. 3 1924 член ЦКК, з 1927 член ЦК ВКП(б).

Распрацоўвала прынцыпы савецкай сістэмы народнай асветы, метадалагічных і метадычных асноў навучання і выхавання. Аўтар прац па педагогіцы і ўспамінаў пра У. Леніна.

Зноскі

  1. Bashkir Encyclopedia — Башкирская энциклопедия, 2005. — 4344 с. — ISBN 978-5-88185-053-1
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. 1 2 Крупская Надежда Константиновна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Крупская Надежда Константиновна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  6. Прогулка по Слуцку, или по следам Файнберга (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Дэлегаты XIII з’езда РКП(б)
Катэгорыя·Памерлі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Дэлегаты VII з’езда РКП(б)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дактары педагагічных навук
Катэгорыя·Постаці СССР
Катэгорыя·Члены ЦВК СССР
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэлегаты IV з’езда РСДРП
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1869 годзе
Катэгорыя·Дэлегаты VI з’езда РСДРП
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Дэлегаты III з’езда РСДРП
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Дэлегаты XI з’езда РКП(б)
Катэгорыя·Дэлегаты XVII з’езда УКП(б)
Катэгорыя·Дэлегаты X з’езда РКП(б)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі 27 лютага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Дэлегаты XII з’езда РКП(б)
Катэгорыя·Дэлегаты II з’езда РСДРП
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лютага
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак