wd wp Пошук:

Шушанскае

Шушанскае (руск.: Шу́шенское) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Шушанскага раёна Краснаярскага краю Расіі. Размешчаны на поўдні краю, паблізу ўпадзення ракі Вялікай Шушы ў Енісей, за 60 км на паўднёвы ўсход ад чыгуначнай станцыі Мінусінск (на лініі Абакан — Тайшэт) і 11 км ад аэрапорта Шушанскае.

Насельніцтва — 16 846 чал. (2016).

У Шушанскім адбывалку ссылку дзекабрысты, палкоўнік-інжынер Пётр Іванавіч Фаленберг і паручнік Аляксандр Піліпавіч Фралоў. У 1860 годзе ў Шушанскім адбываў ссылку М. В. Петрашэўскі.

Пасёлак знакаміты тым, што туды ў 1897 годзе быў сасланы У. І. Ленін і прабыў у ссылцы тры гады.

Зноскі

  1. http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst04/DBInet.cgi?pl=8006001
  2. https://web.archive.org/web/20170731141731/http://www.gks.ru/free_doc/doc_2017/bul_dr/mun_obr2017.rar Праверана 31 ліпеня 2017.
  3. http://web.archive.org/web/20200424113056/https://www.gks.ru/storage/mediabank/Численность%20по%20МО_Site.xlsx
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Краснаярскага края
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)