Гі́рмантаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Гірмантаўцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 14 красавіка 1960 года ў склад Маўчадскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Катмінаўцы, Крутаўцы, Кузявічы, Мордычы і Ярашова), а ў склад сельсавета з Душкавецкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Боўдзілаўцы, Лозы, Нагорная і Несцяры)[1]. 21 студзеня 1961 года ў склад сельсавета са Сталовіцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Драгабыль і Пастарынне)[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Баранавіцкага раёна. У 1970 годзе ў склад Зялёнаўскага сельсавета перададзены вёскі Багушы, Лозы, Нагорная, Несцяры, Слабажаны[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 13 населеных пунктаў[4]. 17 лютага 1975 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Навамышскага сельсавета (вёска Драгабылле, Лугавая, Пастарынне) і Гарадзішчанскага пассавета (вёскі Агароднікі, Гірмантаўцы, Жабінцы, Жалезніца, Каўшы, Крапачы, Красявічы, Навінкі, Сакаловічы, Сялявічы)[5].
6 жніўня 1979 года Гірмантаўскі сельсавет утвораны зноў з цэнтрам у вёсцы Гірмантаўцы, у склад сельсавета ўвайшлі 15 населеных пунктаў: 10 населеных пунктаў (Агароднікі, Гірмантаўцы, Жабінцы, Жалезніца, Каўшы, Крапачы, Красявічы, Навінкі, Сакаловічы, Сялявічы), якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Гарадзішчанскага пассавета, і 5 населеных пунктаў (Багушы, Лозы, Нагорная, Несцяры і Слабажаны) скасаванага Зялёнаўскага сельсавета[6]. 26 чэрвеня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гарадзішчанскага сельсавета[7].
У склад сельсавета ўваходзілі 14 вёсак і 1 аграгарадок:[8]
Населены пункт | SОАТО | Каардынаты |
---|---|---|
Агароднікі | 1 204 811 061 | 53°15′14″ пн. ш. 25°52′49″ у. д.HGЯO |
Багушы | 1 204 811 006 | 53°18′07″ пн. ш. 25°56′41″ у. д.HGЯO |
Гірмантаўцы | 1 204 811 011 | 53°16′26″ пн. ш. 25°55′24″ у. д.HGЯO |
Жабінцы | 1 204 811 016 | 53°17′17″ пн. ш. 25°55′00″ у. д.HGЯO |
Жалезніца | 1 204 811 021 | 53°15′53″ пн. ш. 25°53′30″ у. д.HGЯO |
Каўшы | 1 204 811 026 | 53°14′30″ пн. ш. 25°55′33″ у. д.HGЯO |
Крапачы | 1 204 811 036 | 53°17′12″ пн. ш. 25°57′27″ у. д.HGЯO |
Красевічы | 1 204 811 031 | 53°16′13″ пн. ш. 25°57′33″ у. д.HGЯO |
Лозы | 1 204 811 041 | 53°20′10″ пн. ш. 25°56′04″ у. д.HGЯO |
Навінкі | 1 204 811 056 | 53°17′24″ пн. ш. 25°52′52″ у. д.HGЯO |
Нагорная | 1 204 811 046 | 53°19′09″ пн. ш. 25°56′48″ у. д.HGЯO |
Несцяры | 1 204 811 051 | 53°19′12″ пн. ш. 25°57′25″ у. д.HGЯO |
Сакаловічы | 1 204 811 076 | 53°15′21″ пн. ш. 25°55′35″ у. д.HGЯO |
Слабажаны | 1 204 811 071 | 53°19′25″ пн. ш. 25°54′33″ у. д.HGЯO |
Сялявічы | 1 204 811 066 | 53°17′53″ пн. ш. 25°56′40″ у. д.HGЯO |
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 580 чалавек[9], з іх 94,5 % — беларусы, 4,5 % — рускія[10].