wd wp Пошук:

Пастарынне

Пастары́нне[1] (трансліт.: Pastarynnie, руск.: Постаринье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 15 км на паўночны захад ад горада Баранавічы, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Дамашэвічы.

Гісторыя

У 1471 годзе маёнтак належаў вялікаму князю Казіміру.

У 1897 годзе вёска ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін.

У 1909 годзе працавала народнае вучылішча.

З 1921 года вёска ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Пастарынскага сельсавета.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 21 студзеня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Сталовіцкага сельсавета[2], да 17 лютага 1975 года — у склад Гірмантаўскага сельсавета, 17 лютага 1975 года да вёскі далучана суседняя вёска Пастарынне Сталовіцкага сельсавета[3].

Насельніцтва

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна
Катэгорыя·Навамышскі сельсавет