wd wp Пошук:

Жамчужны

Жамчу́жны[1] (трансліт.: Žamčužny, руск.: Жемчужный) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 12 км на захад ад Баранавіч, на аўтадарозе Новая МышВаўкавыск. Насельніцтва 3485 жыхароў, 1081 гаспадарка (2005).

Гісторыя

Узнік на тэрыторыі Навамышскага сельсавета як жылая зона двух буйнейшых у рэспубліцы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў — птушкафабрыкі «Дружба» і свінагадоўчага комплексу «Усходняе». Забудоўваецца паводле генплана 1979 г. (БелНДІдзіпрасельбуд, карэкціроўка 1982 г.) і праекту забудовы жылой зоны комплексу «Усходняе» (1980 г., «Белкалгаспраект»). 28 студзеня 1983 года пасёлку бройлернай птушкафабрыкі «Дружба» і міжкалгаснага прадпрыемства па вытворчасці свініны «Усходняе» прысвоена назва Жамчужны[3]. З 18 сакавіка 1985 года цэнтр новаўтворанага Жамчужненскага сельсавета[4].

Забудова

Пасёлак вызначаецца кампактнасцю забудовы, высокім узроўнем добраўпарадкаванасці (азеляненне, ізаляванасць жылой зоны ад гаспадарчай, забяспечанасць усімі відамі інжынернага абсталявання). Адна з асноўных кампазіцыйных восей — пр-т Будаўнікоў — перасякае пасёлак з поўначы на поўдзень. На захад ад яго ідуць шэсць вуліц (Грыцаўца і інш.).

Жылая зона складаецца з раёна малапавярховай секцыйнай (3—4-павярховыя шматкватэрныя дамы) і сядзібнай забудовы (двухпавярховыя 1—2-кватэрныя жылыя дамы з керамзіта-бетонных панэляў, дамы з маналітнага керамзітабетону, мансардавыя аднакватэрныя дамы драўляна-панэльнай канструкцыі, тры тыпы дамоў з цэглы). У раёне 3—4-павярховай забудовы, пры ўездзе ў пасёлак, фармуецца грамадскі цэнтр. Удалае спалучэнне кантрастных колераў у афарбоўцы дамоў (чырвоны і белы дамоў з цэглы, зялёны і тэракотавы — панэльных, жоўты і чорны — драўляных) стварае выразны сілуэт забудовы. Шырока выкарыстоўваюцца тэрасы, веранды, лоджыі, малыя формы дойлідства, групы дэкаратыўных дрэваў. У будаўніцтвеве ўжываюцца прагрэсіўныя індустрыяльна-паточныя метады.

Акрамя зборных жылых дамоў, у зоне сядзібнай забудовы ўпершыню ў рэспубліцы выкарыстаныя зборныя гаспадарчыя пабудовы, якія разам з гаспадарчымі праездамі вылучаныя ў асобныя комплексы, размешчаныя непадалёку ад кожнага дому. Вуліцы з бульварамі і малымі формамі дойлідства з’яўляюцца адначасова і зонамі адпачынку, кожная з іх адметная сваім аб’ёмна-прасторавым і каляровым вырашэннем. Вытворчая зона размешчаная на паўночны захад і захад ад пасёлку.

Зона адпачынку — сквер са стадыёнам і спартыўнымі пляцоўкамі побач з грамадскім цэнтрам, сквер з малымі формамі дойлідства, які прымыкае да ляснога масіву.

Інфраструктура

Працуюць сядзіба выканкама сельсавета, аддзяленне сувязі, Дом культуры (мясцоваму ансамблю песні і танца ў 1986 годзе прысвоена ганаровая назва народнага), сярэдняя школа (у 1972 годзе адкрыты краязнаўчы музей)

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Барановичского районного Совета депутатов от 14.03.2008 N 47 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки»
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 28 студзеня 1983 г. № 2681—X Аб найменаванні населеных пунктаў, якія ўзніклі на тэрыторыі Навамышскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 4 (1738).
  4. Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Жамчужненскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аграгарадкі Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Жамчужны