wd wp Пошук:

Міхнаўшчына

Мі́хнаўшчына[1] (трансліт.: Michnaŭščyna, руск.: Михновщина) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 20 км на поўнач ад Баранавіч, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы. Насельніцтва 11 жыхароў, 6 гаспадарак (2005).

Гісторыя

Паводле перапісу 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак — уладанне Хмялеўскіх. У 1909 годзе каля вёскі існавалі 2 маёнткі з назвай Міхнаўшчына (належалі Хмялеўскім).

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Да Міхнаўшчыны далучана суседняя в. Нячэхі.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Мядзеневіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. РЕШЕНИЕ БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно- территориальном устройстве Барановичского района Брестской области

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Населеныя пункты Баранавіцкага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Сталовіцкі сельсавет
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных