Мечыслаў Іванавіч Данількевіч (14 кастрычніка 1935, в. Міхнаўшчына, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 2008) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1991), прафесар (1993).
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1958).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1958, фізічны факультэт, кафедра фізікі цвёрдага цела, прафесар), Кашалінскім тэхнічным універсітэце (г. Кашалін, Польшча, з 1996, факультэт электронікі і камп’ютарных навук, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: магнітныя, электрычныя, механічныя ўласцівасці цвёрдых цел.