.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Міхаіл Шыбун (нар. 1 студзеня 1996, Малеч, Бярозаўскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца петрыкаўскага «Шахцёра».
Выхаванец бярозаўскай ДЮСШ-1, з 2012 года пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра» у якасці паўабаронцы. Перад сезонам 2015 стаў трэніравацца таксама з асноўным складам. 19 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 70-й хвіліне матча супраць мазырскай «Славіі» (1:1). Пазней яшчэ некалькі разоў выйшаў на замену, а ў другой палове сезона 2015 выступаў толькі за дубліруючы склад.
Сезон 2016 распачаў у дублі, але потым стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, часам выхадзіў у стартавым складзе. Усяго за асноўную каманду правёў 9 матчаў (5 — у чэмпіянаце Беларусі, 1 — у Кубку Беларусі і 3 — у Лізе Еўропы). У першай палове сезона 2017 тройчы з’явіўся на полі ў асноўнай камандзе (1 — у чэмпіянаце Беларусі, 2 — у Кубку). У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Гарадзея» да канца сезона[2]. У «Гарадзеі» стаў іграком стартавага складу.
У студзені 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Шахцёр»[3], а ў лютым падоўжыў кантракт з салігорскім клубам да канца 2019 года[4]. У сезоне 2018 нерэгулярна з’яўляўся ў складзе, часцей заставаўся на лаўцы запасных, але часам выхадзіў у стартавым складзе. У гэты час пачаў выкарыстоўвацца ў якасці абаронцы (да таго гуляў на пазіцыі паўабаронцы).
Да сезона 2019 пачынаў рыхтавацца з «Шахцёрам», а ў сакавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду жодзінскаму «Тарпеда-БелАЗ»[5]. У складзе жодзінцаў выступаў у асноўным за дубль, у асноўнай камандзе правёў на полі адзін тайм. У ліпені 2019 года арэнда датэрмінова была скасавана, і абаронца вярнуўся ў «Шахцёр»[6]. Неўзабаве на правах арэнды далучыўся да «Мінска»[7], дзе спачатку прыцягваўся да асноўнай каманды, але пазней стаў заставацца на лаўцы запасных, гуляў за дубль.
У студзені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Шахцёр»[8] і ў хуткім часе стаў іграком «Гарадзеі»[9]. У сезоне 2020 пераважна выхадзіў на замену, з ліпеня па верасень трывала з’яўляўся ў стартавым складзе.
У студзені 2021 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але беспаспяхова. У лютым стаў трэніравацца з «Крумкачамі» і неўзабаве падпісаў кантракт[10]. Замацаваўся ў асноўным складзе сталічнай каманды, з 8 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў «Крумкачоў» у сезоне.
У студзені 2022 года стаў трэніравацца з «Мінскам» і неўзабаве падпісаў кантракт[11]. На полі з’яўляўся рэдка, выходзячы на замену. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[12] і хутка далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра»[13].
Выступаў за юнацкую і юніёрскую зборныя ў кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы. 15 красавіка 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы з юніёрскай зборнай Украіны.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2012 | дубль | Шахцёр | 6 | 0 | |
2013 | дубль | Шахцёр | 30 | 0 | |
2014 | дубль | Шахцёр | 28 | 1 | |
2015 | Д1 | Шахцёр | 4 | 0 | |
2016 | Д1 | Шахцёр | 5 | 0 | |
2017 (1) | Д1 | Шахцёр | 1 | 0 | |
2017 (2) | Д1 | Гарадзея | 13 | 1 | |
2018 | Д1 | Шахцёр | 11 | 1 | |
2019 (1) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 1 | 0 | |
2019 (2) | Д1 | Мінск | 5 | 0 | |
2020 | Д1 | Гарадзея | 25 | 1 | |
2021 | Д2 | Крумкачы | 29 | 8 | |
2022 (1) | Д1 | Мінск | 4 | 0 | |