wd wp Пошук:

Міхаіл Кузьміч Дабрынін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дабрынін.

Міхаіл Кузьміч Дабры́нін (руск.: Михаил Кузьмич Добрынин; 23 студзеня 1889, Рослаўль8 ліпеня 1955, Масква) — вучоны, філолаг і літаратуразнавец, доктар філалагічных навук (1951), прафесар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Рослаўль Смаленскай губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр раёна Смаленскай вобласці Расіі). У 1924 годзе скончыў Смаленскі ўніверсітэт, і адразу стаў прафесарам гэтага ўніверсітэта. У 1930—1931 гг. выкладаў у Маскоўскім універсітэце, у 1931—1937 гг. — загадчык сектара літаратуры народаў СССР Інстытута сусветнай літаратуры імя А. М. Горкага Акадэміі навук СССР, загадчык кафедры ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага, выкладчык у вышэйшых навучальных установах Масквы. Таксама выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў СССР (1946)[2].

Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве[2].

Дзейнасць

М. К. Дабрынін займаўся даследаваннямі праблем перыядызацыі гісторыі літаратуры народаў СССР, творчасці рускіх пісьменнікаў, даследаваў пытанні гісторыі старажытнай беларускай літаратуры.

18 студзеня 1944 года абараняў у БДУ доктарскую дысертацыю «Белорусская литература. Древний период». Адным з афіцыйных апанентаў на абароне дысертацыі быў Я. Колас, які напісаў станоўчы водгук. Аднак па выніках галасавання («за» — 5, «супраць» — 10, «устрымаліся» — 9, «не вярнулі атрыманыя бюлетэні» — 3) вучоны савет БДУ не прысудзіў Дабрыніну вучоную ступень доктара філалагічных навук.

У 1950 годзе ён абараніў доктарскую дысертацыю ў Маскве[3].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 9 мая 2022.
  2. 1 2 Новодевичье кладбище (руск.)
  3. Творчество А. П. Чехова: Автореферат дисс. на соискание учен. степени д-ра филологич. наук / Ин-т мировой лит-ры им. А. М. Горького Акад. наук СССР. - М., 1950. - 40 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Філолагі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1955 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рослаўлі
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі ДІТМа
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 студзеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы СССР
Катэгорыя·Памерлі 8 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве