wd wp Пошук:

Міхаіл Канстанцінавіч Гарбачоў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарбачоў. Міхаіл Гарбачоў (нар. 29 ліпеня 1983, Касцюковічы) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

Дзяцінства правёў у Кіраўску, дзе і пачаў займацца футболам[2]. У 16 гадоў адправіўся ў вучылішча алімпійскага рэзерву ў Бабруйск, некаторы час гуляў у мінскім РВАРы. З 2001 года доўгі час гуляў выступаў за бабруйскую «Белшыну», але пасля яе вылету з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2006 перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе хутка стаў асноўным абаронцам.

У студзені 2013 года вярнуўся ў «Белшыну». У бабруйскім клубе стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У снежні 2013 года падоўжыў кантракт бабруйскім клубам[3].

У сезоне 2014 працягваў гуляць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе чаргаваўся з Арцёмам Бобухам і Валерыем Каршакевічам. У красавіку-маі і ў жніўні 2014 года адсутнічаў з-за траўм. У сезоне 2015 заставаўся асноўным цэнтральным абаронцам каманды, звычайна складаў звязку з Арцёмам Бобухам або Алегам Карамушкам.

У студзені 2016 года стала вядома, што новае кіраўніцтва «Белшыны» плануе развітацца з большай часткай ігракоў, у тым ліку і Гарбачовым[4]. У лютым 2016 года пасля прагляду зноў апынуўся ў «Нафтане»[5], дзе стаў асноўным правым абаронцам. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з навапалачанамі[6]. У першай палове сезона 2017 гуляў у аснове на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, але пазней страціў месца ў складзе.

У студзені 2018 года трэніраваўся з «Крумкачамі», а пазней далучыўся да «Белшыны», з якой у лютым падпісаў кантракт[7]. Аднак, з-за траўмы згуляў за бабруйскі клуб толькі ў адным матчы. У ліпені 2018 года перайшоў у «Ліду»[8], дзе стаў іграком асновы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года пакінуў лідскую каманду[9].

У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да 3 гадоў абмежавання волі[10], а ў жніўні быў пажыццёва дыскваліфікаваны АБФФ[11].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Mikhail Gorbachev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Молодежь пошла обезбашенная. Парень только деньги получил – и сразу всё слил на контору». Главный домосед белфутбола
  3. Михаил Горбачёв продлил на год контракт с «Белшиной» Архівавана 4 сакавіка 2016.
  4. Михаил Горбачев: «Грустно, что в бобруйский футбол приходят «левые» люди, которые строят из себя непонятно кого»
  5. Михаил Горбачев и Сергей Кондратьев заключили контракты с “Нафтаном”, Руслан Гунчак продлил соглашение
  6. Лавал и Горбачев продлили контракты с “Нафтаном”
  7. Горбачев вернулся в “Белшину”
  8. “Лида” подписала Горбачева и арендовала у “Немана” Вегерю
  9. Гнедько и Горбачев покинули “Лиду”
  10. Оглашены приговоры участникам дела о договорных матчах. Алексея Козлова взяли под стражу в зале суда
  11. Захар Волков дисквалифицирован на два года. Кажется, это решение принято в не самый подходящий момент

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Касцюковічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ў пляжны футбол
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК РВАР Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына-2
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных