wd wp Пошук:

Бургтэатр

Бургтэатр (Burgtheater) — прыдворны тэатр у венскім Хофбурге. Заснаваны ў 1741 годзе ўказам імператрыцы Марыі Тэрэзіі. На працягу XVIII і XIX стст. быў адным з найбольш прэстыжных тэатраў германамоўнага свету. Тут былі дадзены прэм’еры моцартаўскіх опер «Выкраданне з сераля» (1782), «Жаніцьба Фігаро» (1786) і «Так паступаюць усе» (1790). У кастрычніку 1888 г. тэатр быў пераведзены ў новы будынак на Рынгштрасэ.

У пачатку XX стагоддзя ў тэатры граў адзін з найбуйнейшых акцёраў Еўропы Ё. Кайнц. На асноўнай сцэне тэатра ішоў класічны рэпертуар, а сучасныя аўтары ставіліся пераважна на сцэне філіяла, у «Акадэмітэатры» (Akademietheater). Пасля таго як будынак тэатра быў знішчаны бамбардзіроўкамі саюзнікаў у 1945 г., тэатр размяшчаўся ў былым вар’етэ «Ронахер». Будынак быў адноўлены ў 1953—55 гг.

Дзякуючы актыўнай дзейнасці Клаўса Пеймана, які ўзначальваў тэатр з 1986 па 1999 год, Бургтэатр выйшаў у лік вядучых еўрапейскіх тэатраў. У ім праходзілі прэм’еры новых п’ес Т. Бернхард, Э. Елінэк, П. Хандке, Петэра Турыні.

У розныя гады у тэатры працавалі акцёры: Ш. Вольтэр, М. Дэўрыент, Г. Рэймерс, А. Хэйнэ, Р. Аслан, Э. Бальзер, М. Эйс, X. Блейбтрэй, О. Трэслер, Э. Вальгемут, Р. Альбах-Реці, В. Краўс (1930-40-я гг.); А. Скода, П. Веселі, А. Хербігер, А. Шмід, К. Гольд, К. Дорш, А. Геснер, Герман Ціміг, В. Кова (каля 1960); К. М. Брандаўэр, Б. Ганц, Ульрых Тукур, Сюзан Лотар (2000-я гг.)

Гл. таксама

  1. European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 6 лютага 2020.
  2. Monuments database — 2017.
  3. 1 2 European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 18 лютага 2020.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Культура Вены
Катэгорыя·Тэатры паводле алфавіта
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Аўстрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэатры Аўстрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·1741 год у Еўропе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1741 годзе