wd wp Пошук:

Святлана Міхайлаўна Клімковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Клімковіч.

Святлана Міхайлаўна Клімковіч (26 жніўня 1935, Мінск — 27 студзеня 2001) — беларуская пісьменніца, перакладчыца.

Біяграфія

Магіла на Вайсковых могілках у Мінску

Нарадзілася 26 жніўня 1935 года ў Мінску ў сям’і пісьменніка Міхася Клімковіча.

У 1958 годзе скончыла аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала карэктарам, літработнікам, адказным сакратаром газеты «Голас Радзімы» (1958—1970), літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» (1970—1972), рэдактарам у часопісе «Народная асвета» (1972—1974), рэдактарам рэдакцыі праграм для моладзі на Беларускім тзлебачанні. У 1977—1990 гг. — адказны рэдактар бюлетэня Беларускага тэатральнага аб’яднання (з 1987 г. Саюза тэатральных дзеячаў) «Тэатральны Мінск». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1986 г.

Памерла 27 студзеня 2001 года. Пахавана ў Мінску на Вайсковых могілках побач з бацькам і маці.

Творчасць

Выступала ў друку з 1958 года. У перыядычным друку публікавала апавяданні, нарысы, казкі, тэатральныя рэцэнзіі і артыкулы. Асобным выданнем выйшла казка «Лалі-Лаль» (1974, на аснове яе створаны тэле- і радыёспектаклі).

Аўтар п’ес для тэатра лялек «Дар ляснога цара» (пастаўлена ў 1978), «Балада пра белую вішню» (апублікавана ў зборніку п’ес «Гаўрошы Брэсцкай крэпасці» ў 1984, пастаўлена ў 1984 і на Беларускім радыё ў 1988), «Казка пра цара Юрыка і каваля Рымшу» (апублікавана ў 1981, Масква, і ў зборніку «Радзіма мая дарагая», 1989), п’есы «Вясновая песня» (пастаўлена на Беларускім радыё, 1985). Напісала лібрэта опер «Дзікае паляванне караля Стаха» (пастаўлена ў 1989) і «Францыск Скарына» (пастаўлена на Беларускім тэлебачанні ў 1990). Зрабіла пераклад з польскай мовы, рэстаўрацыю і сцэнічную рэдакцыю оперы XVIII ст. «Апалон-заканадаўца, альбо Парнас рэфармаваны» (апублікавана і пастаўлена ў 1989).

Творы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 жніўня
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 27 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы