Барыс Карлавіч Пуга (19 лютага 1937 — 22 жніўня 1991) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, міністр унутраных спраў СССР (1990—1991), член Дзяржаўнага камітэта па надзвычайнаму становішчу СССР.
Нарадзіўся 19 лютага 1937 года ў Цверы. Латыш, член КПСС з 1963 года. Скончыў Рыжскі політэхнічны інстытут. З 1961 года на камсамольскай працы: сакратар камітэта камсамола завода, затым другі і першы сакратар райкама камсамола, затым загадчык сектарам ЦК ЛКСМ, затым першы сакратар ЦК ЛКСМ, затым сакратар ЦК ВЛКСМ, затым інспектар ЦК КПСС, затым загадчык аддзелам ЦК Кампартыі Латвіі, затым першы сакратар Рыжскага гаркама партыі.
З 1977 года працаваў у КДБ Латвійскай ССР. З 1980 года старшыня камітэта дзяржаўнай бяспекі Латвійскай ССР. Быў першым сакратаром ЦК Кампартыі Латвіі (1984—1988). Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР адзінаццатага склікання. Быў членам ЦК КПСС (1986—1990). Старшыня камітэта партыйнага кантролю пры ЦК КПСС (1988—1990) і кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС у верасні 1989 — ліпені 1990. Член і старшыня ЦК КПСС у ліпені 1990-красавіку 1991. З 11 снежня 1990 года міністр унутраных спраў СССР. 4 лютага 1991 года Барысу Пуго было прысвоена воінскае званне генерал-палкоўніка.
Член ДКНС. Пракуратурай СССР у дачыненні Пуга Б. К. была ўзбуджана крымінальная справа за ўдзел ў ДКНС. Па афіцыйнай версіі 22 жніўня 1991 года пасля правалу ДКНС пры спробе арышта застрэліўся разам з жонкай.