wd wp Пошук:

Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі

Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі, МУС Расіі — федэральны орган выканаўчай улады Расійскай Федэрацыі, які ажыццяўляе функцыі па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі і нарматыўна-прававога рэгулявання ў сферы ўнутраных спраў, у сферы кантролю за абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, а таксама ў сферы міграцыі.

Структура

Міністэрства ўнутраных спраў узначальвае міністр унутраных спраў, які ў падпарадкаванні мае аднаго першага намесніка, трох намеснікаў і статс-сакратара[3].

Міністру падпарадкоўваецца цэнтральны апарат МУС Расійскай Федэрацыі, якія ўключае ў сябе галоўныя ўпраўленні, упраўленні, дэпартаменты і НЦБ Інтэрпала. Цэнтральнаму апарату падпарадкоўваюцца прадстаўнікі МУС Расіі ў замежных дзяржавах (замежапарат МУС РФ), арганізацыйныя сістэмы МУС Расіі (такія як адукацыйныя ўстановы і навуковыя арганізацыі) і тэрытарыяльныя органы Міністэрства ўнутраных спраў. Тэрытарыяльныя органы прадстаўляюць сабой міністэрства ў суб’ектах Расійскай Федэрацыі[4].

Зноскі

  1. Указ Президента Российской Федерации от 10 ноября 1998 года № 1333 (ред. от 12 января 2010 года) «Об учреждении геральдического знака — эмблемы органов внутренних дел Российской Федерации и внутренних войск Министерства внутренних дел Российской Федерации» (вместе с «Положением о геральдическом знаке — эмблеме органов внутренних дел Российской Федерации и внутренних войск Министерства внутренних дел Российской Федерации») (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 17 красавіка 2020.
  2. GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
  3. Структура МУС Расіі Архівавана 2 красавіка 2020.
  4. Структура МУС Расіі (схема) Архівавана 21 красавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Федэральныя міністэрствы Расіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Унутраная палітыка Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Органы выканаўчай улады без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Міністэрствы ўнутраных спраў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных