Міністэ́рства тра́нспарту і камуніка́цый Рэспу́блікі Белару́сь (Мінтранс Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае кіраваць шляхамі зносін. Міністр транспарту і камунікацый прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 15 студзеня 2019 года пасаду міністра займае Аляксей Мікалаевіч Аўраменка[1].
5 ліпеня 1993 года Вярхоўны Савет перайменаваў Міністэрства транспарту ў Міністэрства транспарту і камунікацый[2]. 22 ліпеня 1993 года Пастановаю № 491 урад уключыў у яго склад упраўленне грамадзянскай авіяцыі і Беларускую чыгунку. Прэзідэнт вылучыў іх са складу міністэрства ўказамі ад 4 красавіка 1995 г № 126 і ад 17 красавіка 1996 года № 150 адпаведна, аднак указам ад 5 мая 2006 года № 289 зноў вярнуў іх да складу міністэрства[3].