У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Луцэнка.Міхаі́л Мікала́евіч Луцэ́нка (1909, Казалінск, Казалінскі павет, Сырдар’інская вобласць, Расійская імперыя — снежань 1994, Масква, Расійская Федэрацыя) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.
У 1929—1932 гадах вучыўся ў Алма-Ацінскім зааветэрынарным інстытуце. Пасля заканчэння інстытута быў пакінуты на кафедры. Працаваў дацэнтам, затым да 1934 года — намеснікам дырэктара Алма-Ацінскага зааветэрынарнага інстытута (АЗВІ , цяпер Казахскі нацыянальны аграрны універсітэт).
З 1934 па 1941 год працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, намеснікам дырэктара Навукова-даследчага інстытута эканомікі сельскай гаспадаркі Казахскай ССР. З 1941 па 1943 год — начальнік Упраўлення жывёлагадоўлі Народнага камісарыята земляробства Казахскай ССР, затым да 1945 года — намеснік загадчыка Аддзела жывёлагадоўлі ЦК КП(б) Казахстана.
У 1945 годзе быў прызначаны першым сакратаром Акмалінскага абласнога камітэта КП(б) Казахстана. На гэтай пасадзе працаваў да лютага 1950 года.
У 1950 годзе быў пераведзены ў Маскву намеснікам міністра сельскай гаспадаркі СССР, начальнікам Галоўнага ўпраўлення жывёлагадоўлі Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР.
З 9 ліпеня 1957 года па 6 снежня 1961 года М. М. Луцэнка — міністр сельскай гаспадаркі Беларускай ССР.
Затым з 1964 года і да выхада на пенсію ў 1977 годзе быў начальнікам Галоўнага ўпраўлення жывёлагадоўлі Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР.
Памёр у Маскве ў 1994 годзе.
Ашимбаев Д. Р. Кто есть кто в Казахстане. Биографическая энциклопедия. — Алматы, 2008.