wd wp Пошук:

Аляксандр Пятровіч Воінаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Воінаў. Алякса́ндр Пятро́віч Во́інаў (3 снежня 1902, Колпіна, Санкт-Пецярбургская губерня — 1 кастрычніка 1987, Мінск) — беларускі архітэктар. Член-карэспандэнт АН БССР (1953), правадзейны член Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1956—1964), член-карэспандэнт Акадэміі архітэктуры СССР (1950—1955). Прафесар (1951). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1940), заслужаны будаўнік БССР (1962)[1]

Біяграфія

Будынак Рэспубліканскага Палаца піянераў і школьнікаў у 1938 годзе

Член КПСС з 1927 года[2]. Скончыў Маскоўскі вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у 1929 годзе[1]. У 1930—1941 гг. працаваў у Мінску: начальнікам праектнага аддзела Белжылсаюза, загадчык сектара ў Беларускім філіяле Дзіпрагара РСФСР, дырэктар Белдзяржпраекта, кіраўнік архітэктурнай майстэрні. З 1943 г. начальнік Упраўлення па справах архітэктуры пры СНК БССР, з 1945 г. кіраўнік архітэктурнай майстэрні ў Белдзяржпраекце. З 1948 г. загадчык кафедры архітэктуры, з 1973 г. прафесар-кансультант Беларускага політэхнічнага інстытута[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1932 года[2], у 1941—1949 гг. старшыня праўлення Саюза архітэктараў БССР[1].

Творы

Гасцініца «Беларусь» у Мінску
Будынак ЦК КПБ

Аўтар 23 конкурсных праектаў і 70 праектаў буйных архітэктурных збудаванняў[1].

Забудова Цэнтральнай плошчы ў Маладзечне

Асноўныя працы: павільён Першай Усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выстаўкі (1930), жылыя дамы па вул. Маскоўскай (1932), гасцініца «Беларусь» (1937); у аўтарскім калектыве: Палац піянераў і школьнікаў (1936), Беларускі інстытут фізкультуры (1939), будынкі ЦК КПБ (1939-47), абкама і гаркама КПБ (1957), тэатр юнага гледача (1952), аэравакзал (1956) у Мінску, жылыя дамы гарсавета і гасцініца «Дняпроўская» ў Магілёве (1940), будынак абкама КПБ і забудова пл. Леніна ў Маладзечне (19541956)[2].

У аўтарскім калектыве ўдзельнічаў у стварэнні будынка Палаца Саветаў і помніка У. І. Леніну ў г. Маскве (не рэалізаваны).

Асноўныя працы прысвечаны тэорыі і практыцы архітэктуры. Мае больш 60 навуковых публікацый, у т.л. манаграфіі: «Архітэктура і горадабудаўніцтва Беларускай ССР» (Мінск, 1956), «Мінск: Паваенны досвед рэканструкцыі і развіцці» (Масква, 1966) — абедзве ў аўтарскім калектыве[2].

Будынак Выканаўчага камітэта СНД. Будынак гасцініцы «Свіслач». Фрагмент мастацкай капэрты Белпошты 2007 года. Мастак Мікола Рыжы.

Дакументы творчай і службовай дзейнасці (праекты, артыкулы), біяграфічныя дакументы і фотаздымкі захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены ўнучкай[3].

Узнагароды

Сям’я

Меў сына Анатоля (1934—1995), які таксама працаваў архітэктарам.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Воинов Александр Петрович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.)  / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — 737 с. — 50 000 экз.
  2. 1 2 3 4 Воинов Александр Петрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. Вольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР
Катэгорыя·Памерлі 1 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Царскасельскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 снежня
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Акадэміі архітэктуры СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Старшыні Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары СССР
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Асобы