wd wp Пошук:

Дзмітрый Васілевіч Цябут

Дзмітрый Васілевіч Цябут (6 лістапада 1914 г., в. Пуканаўка Полацкага раёна Віцебскай вобласці1987) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Аршанскі настаўніцкі інстытут (1939), курсы перападрыхтоўкі пры ЦК КПСС (1955—1956), вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (завочна, у 1962).

Працоўную дзейнасць пачаў у верасні 1932 года настаўнікам Маласітнянскай няпоўнай сярэдняй школы, з 1934 па 1936 гады працаваў настаўнікам Шпакоўшчынскай няпоўнай сярэдняй школы Полацкага раёна Віцебскай вобласці.

У жніўні 1936 года прызначаецца загадчыкам Ветрынскага аддзела народнай адукацыі, дзе працаваў да 1940 года. У студзені 1940 года прызначаецца намеснікам загадчыка аддзела кадраў Ветрынскага райкама КПБ, дзе і працаваў да студзеня 1941 года. У студзені 1941 года абраны старшынёй Выканкама Ветрынскага раённага Савета народных дэпутатаў, дзе працаваў да чэрвеня 1941 года.

У жніўні 1941 года добраахвотна пайшоў у Чырвоную Армію. Да красавіка 1942 года ваяваў у частках 48-й стралковай брыгады на пасадзе палітрука роты. У красавіку 1942 г. па рашэнні ЦК ВКП (б) быў адкліканы з войска і накіраваны на падпольную работу на часова акупаваную тэрыторыю ў Ветрынскі раён, дзе працаваў сакратаром падпольнага райкама КПБ і камандаваў партызанскай брыгадай імя К. Я. Варашылава.

Пасля вызвалення тэрыторыі раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з чэрвеня 1944 года па студзень 1950 года працаваў першым сакратаром Ветрынскага райкама КПБ. У перыяд з 1950 па 1954 гады працаваў другім, а затым першым сакратаром Полацкага абкама КПБ.

У маі 1961 года быў зацверджаны першым намеснікам, затым міністрам вытворчасці і нарыхтовак БССР, дзе працаваў да 1962 года.

У сувязі з ліквідацыяй сельскіх абкамаў партыі быў абраны і працаваў старшынёй выканкама Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў, дзе працаваў да чэрвеня 1975 года.

З лютага 1976 года і да апошніх дзён жыцця працаваў старшынёй рэвізійнай камісіі Кампартыі Беларусі. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР двух скліканняў, з’яўляўся намеснікам старшыні камісіі па будаўніцтве. Абіраўся таксама дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР сямі скліканняў.

Абіраўся членам ЦК Кампартыі Беларусі, быў дэлегатам чатырох з’ездаў КПСС і членам бюро Мінскага абкама КПБ.

Узнагароды

Зноскі

  1. Біяграфія на сайце Даведніка па гісторыі КПСС

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (37):
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
Катэгорыя·Дэлегаты XXV з’езда КПСС
Катэгорыя·Першыя сакратары Мінскага абкама КП Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Другія сакратары Віцебскага абкама КП Беларусі
Катэгорыя·Дэлегаты XXIV з’езда КПСС
Катэгорыя·Старшыні Рэвізійнай камісіі КПБ
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
Катэгорыя·Дэлегаты XIX з’езда КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Дэлегаты XXIII з’езда КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
Катэгорыя·Другія сакратары Полацкага абкама КП Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Аршанскага настаўніцкага інстытута
Катэгорыя·Старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Першыя сакратары Полацкага абкама КП Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7 склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Міністры нарыхтовак БССР
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацкім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8 склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ