wd wp Пошук:

Мікіта Віктаравіч Навумаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Навумаў. Мікіта Навумаў (нар. 15 лістапада 1989) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец віцебскай ДЮСШ-6, з 2007 года гуляў за наваполацкі «Нафтан». Сезон 2010 і другую палову сезона 2011 правёў у арэндзе ў «Полацку».

У сезоне 2012 стала трапляў у аснову наваполацкага клуба, а ў 2013 годзе замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У студзені 2016 года пакінуў «Нафтан»[2].

Пасля зыходу з «Нафтана» адправіўся на прагляд у «Белшыну»[3], аднак у лютым стаў іграком «Віцебска»[4]. У «Віцебску» стаў асноўным цэнтральным абаронцам. З ліпеня па кастрычнік 2016 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў стартавы склад.

У студзені 2019 года адправіўся на прагляд у казахстанскі клуб «Жэтысу» і ў выніку падпісаў з ім кантракт[5]. У складзе «Жэтысу» стаў асноўным абаронцам. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт з клубам[6]. Выконваў функцыі капітана каманды.

У студзені 2021 года стала вядома, што Навумаў разам з іншымі беларускімі ігракамі пакінуў «Жэтысу»[7]. Неўзабаве абаронца падпісаў пагадненне з мінскім «Дынама»[8].

Міжнародная кар’ера

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе. 9 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Арменіі (1:4).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007дубльНафтан100
2008дубльНафтан292
2009дубльНафтан250
2010Д2Полацк273
2011 (1)Д1Нафтан30
2011 (2)Д2Полацк132
2012Д1Нафтан210
2013Д1Нафтан292
2014Д1Нафтан300
2015Д1Нафтан241
2016Д1Віцебск201
2017Д1Віцебск291
2018Д1Віцебск283
2019Д1Жэтысу304
2020Д1Жэтысу170

Зноскі

  1. Nikita Naumov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Нафтан” расстался с Наумовым и Лебедевым
  3. Богунов и Наумов пройдут просмотр в «Белшине»
  4. Наумов подписал контракт с “Витебском”
  5. Никита Наумов и Ненад Адамович стали игроками “Жетысу”
  6. Наумов продлил контракт с “Жетысу”
  7. Все белорусы покинули “Жетысу”
  8. Все белорусы покинули “Жетысу”
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Ігракі ФК Полацк
Катэгорыя·Ігракі ФК Жэтысу Талдыкарган
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных