.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мікіта Кераліды (да 2020 года Мікіта Іванюценка; нар. 5 студзеня 2001, Барысаў) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Крумкачы».
Скончыў сталічны РВАР, пасля чаго летам 2018 года перабраўся ў брэсцкае «Дынама», дзе на працягу двух гадоў выступаў за дублюючы склад (47 матчаў, 2 галы ў першынстве дублёраў). У ліпені 2020 года перайшоў у «Ліду»[2], дзе правёў 4 матчы ў Першай лізе. Пакінуў лідскі клуб па заканчэнні сезона ў лістападзе 2020 года[3].
У красавіку 2021 года падпісаў кантракт з «Крумкачамі»[4], дзе гуляў пераважна ў стартавым складзе. У пачатку 2022 года стаў трэніравацца з «Маларытай» і ў красавіку афіцыйна папоўніў склад каманды. Гуляў за «Маларыту» да чэрвеня, калі клуб зняўся з Другой лігі.
У ліпені 2022 года зноў далучыўся да «Крумкачоў»[5].
У кастрычніку 2017 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2018 (2) | Д2 | Дынама | ![]() | 11 | 0 |
2019 | Д2 | Дынама | ![]() | 26 | 1 |
2020 (1) | Д2 | Дынама | ![]() | 10 | 1 |
2020 | Д2 | Ліда | ![]() | 4 | 0 |
2021 | Д2 | Крумкачы | ![]() | 23 | 0 |
2022 (1) | Д3 | Маларыта | ![]() | 4 | 1 |