wd wp Пошук:

Мікуль-Гарадок

Міку́ль-Гарадо́к[2] (трансліт.: Mikuĺ-Haradok, руск.: Микуль-Городок) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 20 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 244 км ад Гомеля, 24 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя

Планіроўка складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, да якой на захадзе далучаецца кароткая прасталінейная вуліца. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. Крама.

Абеліск на месцы «Рудабельскіх варот», за 2 км на паўночны захад ад вёскі. Устаноўлены ў 1976 годзе.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя. На 1870 год — засценак у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Ударнік», працавала гамарня.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 67 жыхароў. Падчас Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943 года, калі войскі Беларускага фронта наблізіліся да Акцябрскага раёна, партызаны 123-й брыгады імя 25-годдзя БССР прарвалі каля вёскі абарону нямецкіх войскаў і ўстанавілі непасрэдную сувязь з 37-й і 60-й стралковымі дывізіямі 65-й арміі — утварыліся так званыя «Рудабельскія вароты», якія існавалі з 28 лістапада да 21 снежня 1943 года. У 1944 годзе акупанты стварылі паблізу ад вёскі, на балоце, канцлагер для грамадзянскага насельніцтва. 10 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Літаратура

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Любанскі сельсавет (Акцябрскі раён)
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных