.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мікалай Бранфілаў (нар. 16 снежня 1977, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у штабе клуба «Энергетык-БДУ».
Пачаў кар’еру ў мінскай школе «Змена», пасля гуляў у розных клубах, у тым ліку ў Польшчы на працягу 2003—2006 гадоў. У снежні 2009 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай», якая вярнулася ў Вышэйшую лігу. У студзені 2013 года перайшоў у «Нафтан»[3], аднак у верасні разарваў кантракт з «Нафтанам» і завяршыў кар’еру іграка[4].
Згуляў два матчы за нацыянальную зборную.
Пасля заканчэння прафесійнай кар’еры некаторы час выступаў на аматарскім узроўні, а ў пачатку 2014 года прыняў прапанову ўзначаліць мінскае «Тарпеда»[5]. Вывеў сталічны клуб у Першую лігу па выніках сезона 2015. У пачатку 2016 года стала вядома, што Бранфілаў пакінуў пасаду галоўнага трэнера аўтазаводцаў[6]. У красавіку 2016 года ўзначаліў «Клецк», які прывёў да трэцяга месца ў Другой лізе 2016, аднак каманда адмовілася пераходзіць у Першую лігу.
У сакавіку 2017 года стаў галоўным трэнерам «Асіповічаў»[7], але меней чым праз месяц пакінуў пасаду і далучыўся да трэнерскага штаба мінскага «Энергетыка-БДУ»[8].
У студзені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам мікашэвіцкага «Граніта»[9]. У чэрвені таго ж года быў адпраўлены ў адстаўку[10].
У кастрычніку 2020 года ўзначаліў «Оршу»[11]. Пакінуў пасаду галоўнага трэнера ў верасні 2021 года[12].
У лютым 2022 года зноў стаў трэнерам у «Энергетыку-БДУ»[13].