wd wp Пошук:

Мікалай Абрамовіч

Мікалай Абрамовіч (польск.: Mikołaj Abramowicz; ? — люты 1651) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

З шляхецкага роду Абрамовічаў, сын Яна.

У 1603 аддадзены на выхаванне на двор біржанскіх Радзівілаў. Каралеўскі палкоўнік, генерал літоўскай артылерыі з 1634, адначасова вялікі чашнік літоўскі ў 16381640, кашталян мсціслаўскі ў 1640—1643, ваявода мсціслаўскі ў 1643 — 1647 і троцкі з 1647; стараста старадубскі ў 1636—1647, мядзельскі і курклійскі; неаднаразова выбіраўся паслом на соймы і дэпутатам Літоўскага Трыбунала.

У 1-й палове 1620-х гадоў ваяваў супраць шведаў у Курляндыі і Інфлянтах у войску Крыштафа Радзівіла, дзе выконваў абавязкі старшага над гарматай. У 1626—1627 ваяваў супраць шведаў на Памор’і і ў Прусіі. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 са студзеня 1633 камандаваў палком пяхоты групоўкі Радзівіла, а з 1634 старшы над гарматай (з 1640 называўся генерал літоўскай артылерыі), камандзір калоны ў маршы на горад Белы. Камісар пры заключэнні Палянаўскага міру 1634.

У 1646 прызначаны камісарам на перагаворах з Масквой і па даручэнні караля перадаў Расіі Трубчэўскую воласць, за што трыбунальскім судом прыгавораны да штрафу 60 тыс. злотых і смяротнага пакарання. У 1648 прызначаны камісарам для перагавораў са Швецыяй.

Адзін з кіраўнікоў кальвіністаў Вялікага Княства Літоўскага. У 1631 падараваў Літоўскаму сіноду двор у Слуцку пад канквіт для вучняў гімназіі. Старшыня правінцыяльнага сінода 1644. Акрамя бацькавых маёнткаў меў Мглін і Дрокаў у Старадубскім павеце, Лебедзева ў Ашмянскім павеце, Холмеч у Рэчыцкім павеце, маёнткі ў Кіеўскім ваяводстве, сярод якіх ад сярэдзіны 1620-х да пачатку 1640-х гадоў — Астраглядавічы і Хвойнікі.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Старосты старадубскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Старосты мядзельскія
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Кашталяны мсціслаўскія
Катэгорыя·Ваяводы троцкія
Катэгорыя·Старосты курклійскія
Катэгорыя·Генералы літоўскай артылерыі
Катэгорыя·Чашнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1590-я гады
Катэгорыя·Памерлі ў 1651 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Ваяводы мсціслаўскія
Катэгорыя·Абрамовічы герба «Ястрабец»