wd wp Пошук:

Мухавец

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мухавец (значэнні).

Мухаве́ц[1], Бе́лы Мухаве́ц — рака ў Брэсцкай вобласці, правы прыток Заходняга Буга. Даўжыня 112,6 км. Вадазбор 6600 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 .

Асноўныя прытокі

Справа: Дахлоўка, Мінянка, Лепясоўка, Шэўня, Палахва, Жабінка.

Злева: Шопск, Студзянка (Пудрычыца), Дняпроўска-Бугскі канал, Кобрынка, Трасцяніца, Асіпоўка, Рыта, Каменка.

На рацэ

Гарады: Брэст (порт), Пружаны, Жабінка, Кобрын.

Помнікі гісторыі: Брэсцкая крэпасць.

Агульнае

Пачынаецца ў сутоках рэк Муха і Вец у горадзе Пружаны, вусце ў межах горада Брэста. Цячэ па Прыбужскай раўніне (вярхоўе) і Брэсцкім Палессі. Уваходзіць у Дняпроўска-Бугскі водны шлях. Суднаходства ад горада Кобрын (за 64 км ад вусця) да Брэсцкага рачнога порта, ніжэй якога размешчана глухая грэбля, працягласць навігацыйнага перыяду 230—240 сутак.

Сярэднегадавы расход вады каля Брэста 34,9 м³/с, найбольшы 269 м³/с (1979), найменшы 3,4 м³/с (1971—1972). Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў сярэдзіне сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,5—2,4 м, найбольшая 2—3,8 м (1951, 1958). Замярзае ў сярэдзіне снежня, лёд трымаецца да 2-й паловы сакавіка.

Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, шырыня яе ў сярэднім цячэнні 400—600 м, ніжэй 1,5—2 км. Схілы ўмерана стромкія, вышынёй 4—8 м (у ніжнім цячэнні 3—6 м), адкрытыя, месцамі разараныя або пад лесам. Пойма двухбаковая, нізкая, парэзаная старыцамі і меліярацыйнымі каналамі, месцамі забалочаная. Да вёскі Шэбрын Брэсцкага раёна шырыня яе 200—400 м, ніжэй 1—1,5 км; у разводдзе і пры паводках затапляецца на глыбіню 0,2—0,8 м у вярхоўі і да 1—2 м у ніжнім цячэнні.

Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. У верхнім цячэнні рака называецца канал Мухавец. Ад Кобрына да Брэста рака зарэгуляваная; шырыня ў межань у верхнім цячэнні 4—8 м, ніжэй упадзення Дняпроўска-Бугскага канала 20—35 м, у вусці 60—70 м. Берагі вышынёй 0,5—2 м, абрывістыя, ніжэй упадзення Рыты разбураюцца, на суднаходным участку абвалаваныя.

У басейне ракі азёры Арэхава, Церабовічы (Валынская вобласць), Ажыннік (Брэсцкая вобласць) і інш.

Зноскі

  1. Мухавец // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. С. 42

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Рэкі Пружанскага раёна
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Мухаўца
Катэгорыя·Рэкі Брэсцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Рэкі Жабінкаўскага раёна
Катэгорыя·Прытокі Заходняга Буга
Катэгорыя·Рэкі Кобрынскага раёна