wd wp Пошук:

Брэсцкі рачны порт

Брэсцкі рачны порт

Брэсцкі рачны порт — порт на рацэ Мухавец у Брэсце. Самы вялікі па грузаабароце ў Беларусі[1].

Гісторыя

Заснаваны ў 1940 годзе як канцавы портапункт водна-транспартнай магістралі Дняпроўска-Бугскага воднага шляху. З 1950-х гадоў актыўна ішло будаўніцтва. У 1980-х гадах быў транспартным прадпрыемствам рачнога флоту БССР па перапрацоўцы грузаў, аб’ём грузаў — больш 6 млн.тон (1985). З Брэсцкага рачнога порта адпраўлялася на экспарт у ГДР жалезная руда (у порце транспартавалася ў вагоны), ажыццяўлялася перагрузка прадукцыі будаўнічых арганізацый Брэста, ажыццяўляліся экскурсійныя пасажыраперавозкі.

Зноскі

  1. Геаграфія Беларусі: вучэб. дапам. для 10-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / М. М. Брылеўскі, Г. С. Смалякоў; пер. з рус. мовы Н. М. Брылеўскай, В. Л. Смаляковай. — 3-е выд., перапрац. — Мінск: Нар. асвета, 2012. — 303 с.: іл. ISBN 978-985-03-1787-2

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Басейн Мухаўца
Катэгорыя·Рачныя парты
Катэгорыя·Рачны транспарт Беларусі
Катэгорыя·1940 год у Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Транспарт Брэста