wd wp Пошук:

Музей Пярэдняй Азіі

Вароты Іштар
Частка мазаікі вежы Інаны
Частка фасада храма Інаны ва Уруку

Музей Пярэдняй Азіі (ням.: Vorderasiatisches Museum Berlin) — адзін з найвядомых археалагічных музеяў свету. Размешчаны на Музейным востраве на рацэ Шпрэе ў цэнтры Берліна, на першым паверсе паўднёвага крыла Пергамскага музея ў Берліне[1].

Гісторыя калекцыі

Музей мае 14 зал агульнай выставачнай плошчай звыш 2000 кв. метраў, дзе экспануюцца археалагічныя знаходкі, сабраныя нямецкімі экспедыцыямі ў Пярэдняй Азіі. Узрост экспанатаў — ад 8 тыс. гадоў (6 тысячагоддзе да н.э.) да пачатку эпохі заваявання Блізкага Усходу мусульманамі. Галоўным чынам тэрыторыя, на якой сабраны экспанаты, адпавядае цяперашнім Іраку, Сірыі і Турцыі; малаважная колькасць — з сумежных краін[2].

Пачынаючы з эпохі неаліту, тут прадстаўлены ўзоры культуры Шумера, Вавілона, Асірыі і рэгіёнаў паўночнай Сірыі — усходняй Анатоліі. У аснове калекцыі — знаходкі, зробленыя падчас раскопак Урука, Шурупака, Ашура, Хатуша, Тэль-эль-Амарны, Тэль-Халафа (Гузана), Сам-аля, Тапрах-кале і горада Вавілона. Таксама прадстаўлены наступныя раскопкі ў Німруде, Ніневіі, Сузах і Персепаля. У гэтых экспанатах прадстаўлены ўзоры культур шумераў, акадцаў, вавіланян, асірыйцаў, хетаў і арамеяў[2].

Крыніцай паступлення экспанатаў былі знаходкі археалагічных экспедыцый, якія арганізоўвала Нямецкае Усходняе таварыства (ням.: Deutsche Orient-Gesellschaft). Для прыёму гэтых экспанатаў у 1899 годзе ў Каралеўскім музеі быў адкрыты Аддзел Пярэдняй Азіі. Першапачаткова гэтыя знаходкі паступалі на захоўванне ў музей кайзера Фрыдрыха (ням.: Kaiser-Friedrich-Museum, цяпер Музей Бодэ), дзе яны былі адкрыты для агульнага агляду да 1929 года, пакуль у 1930 годзе не адкрыўся Пергамскі музей[3].

Падчас другой сусветнай вайны калекцыя не панесла сур’ёзных страт. У 1953 годзе калекцыя музея Пярэдняй Азіі адкрылася зноў. У 1958 годзе Савецкі Саюз перадаў ураду Германскай дэмакратычнай рэспублікі некаторыя экспанаты, раней вывезеныя ў СССР у адпаведнасці з рэстытуцыяй па выніках вайны[2].

Калекцыя

Найбольшую цікавасць у калекцыі ўяўляюць Вароты Іштар і элементы Дарогі працэсій у Вавілоне, якая прылягала да іх, рэшткі Вавілонскай вежы, фрагменты храмаў Эаны і Інаны, пабудаваных царом Караіндашам ва Уруку, фрагменты троннай залы Навухаданосара II. Апроч гэтага, музей з’яўляецца буйным сховішчам формаў для пячатак, цыліндрычных пячатак і клінапісных таблічак[2].

Музей разам з іншымі вядомымі сховішчамі з’яўляецца сузаснавальнікам таварыства «Саюз аматараў старажытнасцей Музейнага вострава ў Берліне» (ням.: Verein der Freunde der Antike auf der Museumsinsel Berlin e. V.), пры дапамозе якога ён падтрымлівае сувязі з іншымі гарадскімі сховішчамі экспанатаў, якія адносяцца да Пярэдняй Азіі[4]. Плануецца стварыць цэнтральнае сховішча для гэтых калекцый у раёне Берліна Фрыдрыхсхаген[5].

Навукоўцы

У розны час дырэктарамі музея Пярэдняй Азіі былі:

З 1998 года музей узначальвае Беата Салье (ням.: Beate Salje).

Зноскі

  1. Vorderasiatisches Museum. Offizielle Webseite(ням.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2012. Праверана 23.10.2010.
  2. 1 2 3 4 Staatliche Museen zu Berlin - Collections(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2012. Праверана 23.10.2010.
  3. Museum of the Ancient Near East. History(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2012. Праверана 23.10.2010.
  4. Verein der Freunde der Antike auf der Museumsinsel Berlin e.V.(ням.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2012. Праверана 23.10.2010.
  5. Nikolaus Bernau, Und die Wissenschaft auf die Grüne Wiese, in Berliner Zeitung, Feuilleton, 30. Juni 2008

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заходняя Азія
Катэгорыя·Археалагічныя музеі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пергамскі музей
Катэгорыя·Мастацкія музеі Германіі